16.03.2019 / 23:55

Объявлен шорт-лист премии имени Михала Анемподистова

Кароткі спіс абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому 16 сакавіка споўнілася б 55 гадоў.

На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася больш як 60 кніг. Журы абрала дзесяць вокладак для шорт-ліста:

Грыгорый Кацнэльсон — Рычард Гавяліс «Віленскі покер», выдавецтва «Логвінаў»;

Анатоль Лазар — Чарльз Букоўскі «Чытво», выдавецтва «Логвінаў»;

Аляксандр Лучына — VEHA «Найлепшы бок», выдавецтва «Янушкевіч»;

Арцём Масюкевіч — Святлана Алексіевіч «Галасы Утопіі», выдавецтва «Логвінаў»;

Віталь Ругайн, Наста Рагатка, Даша Сапранецкая, Максім Горбік, Андрэй Кабанаў (фота), Агата Пойзан(дызайн) — укладальніца Алена Лапцёнак «Вясна 2017», праваабарончы цэнтр «Вясна»;

Анастасія Стальмахова, на вокладцы выкарыстаны фрагмент працы Сяргея Шабохіна «Практыкі падпарадкавання» — Вольга Шпарага «Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии», выдавецтва Медысонт»;

Павел Татарнікаў — Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі», выдавецтва «Медыял»;

Сяргей Шаматульскі — Павел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе», выдавецтва «Логвінаў»;

Сяргей Шаматульскі — Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», выдавецтва «Логвінаў»;

Уладзіслава Юрчанка — Антон Кулон «Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС», выдавецтва «Галіяфы»;

Шорт-ліст абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, і адзнакі сумаваліся.

У журы ўвайшлі пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнерка Алена Дашкевіч, дызайнер Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.

Прэмія ўручаецца аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Пераможцу назавуць 7 красавіка ў прасторы ОК16 падчас фестываля «Прадмова».

Ініцыятыва адзначаць найлепшую кніжную вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура». Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал «Белсат», прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі «Беларускамоўныя».

Беларускі Пэн-Цэнтр

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера