16.04.2019 / 16:09

Родители из Первомайского района добились создания белорусскоязычной группы в детском саду. Как присоединиться добавлен телефон 16

Рознаўзроставую беларускамоўную групу плануюць адкрыць у 210 садку. Пра гэта бацькам-ініцыятарам паведамілі ў Першамайскім райвыканкаме сталіцы. 210 садок месціцца на вуліцы Каліноўскага, 39.

«Размова з загадчыцай мне спадабалася, — кажа адна з ініцыятарак стварэння садка Вольга. — Загадчыца нацэленая ісці насустрач усім нашым пажаданням, абяцае прыкладаць усе намаганні, каб працэс выхавання і адукацыі быў максімальна на роднай мове, музычныя заняткі і фізкультура — таксама!» — адзначае яна.

Набор у групу будзе, як і ва ўсіх садках, — да 1 верасня. Прымаюцца дзеці ад 3 да 7 гадоў. Але калі дзіцяці спаўняецца 3 гады ў верасні ці кастрычніку, то яго таксама возьмуць у групу.

«Сама група, памяшканне, даволі вялікая, спальных месцаў — 21. Вітальны пакой — прасторны, уся інфа на стэндах — па-беларуску. Інтэр'ер групы аформлены ў этна-стылі», — расказвае Вольга.

Для таго каб трапіць у групу, бацькі павінны ў службе «Адно акно» Першамайскага выканкама пазначыць у заяве 210-ы садок і беларускую мову навучання.

Згодна з заканадаўствам, жыхары іншых раёнаў Мінска таксама могуць стаць на чаргу ў Першамайскім выканкаме і пазначыць 210-ы садок.

Калі дзеткі наведваюць іншы садок і бацькі вырашаюць змяніць яго на 210-ы, яны павінны зробіць тое самае.

Беларускамоўныя бацькі каардынуюцца ў спецыяльна створаным вайбер-чаце «Дзеткі-кветкі». Тэл. Вольгі, каардынатаркі стварэння гэтага садка: (029) 260-05-03.

СГ

4
Сяржук Вінаградаў / Ответить
17.03.2019 / 09:51
Беларуская мова ў садку на вуліцы Калініўскага. Як і належыць. Рупліўцам - павага й далейшага плёну.
6
Павел / Ответить
17.03.2019 / 12:24
А павінна быць усё наадварот. Гэта бацькі рускамоўных дзяцей павінны пісаць сьлёзныя заявы і прасіць аб стварэнні рускамоўных груп у садках. У рэшце-рэшт мы у Беларусі жывём ці у Расеі?
5
Белачупакабра / Ответить
17.03.2019 / 13:13
Навіны з-пад акупацыі
Показать все комментарии/ 16 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера