17.03.2019 / 10:44

Наступніца Меркель прапанавала, каб Францыя перадала месца пастаяннага члена Рады Бяспекі ААН Еўрасаюзу 7

Новая кіраўніца нямецкага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр выступіла ў часопісе Welt Am Sonntag з праграмным артыкулам пра сваё бачанне будучыні Еўрасаюза і еўраінтэграцыі. Артыкул называецца «Europa jetzt richtig machen» — «Вырабляць Еўропу проста сёння».

Яе бачанне ў нечым падобнае, а ў нечым розніцца ад прапаноў прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.

Сярод новых прапаноў — ідэя, каб Францыя перадала сваё сталае крэсла ў Радзе Бяспекі Еўрасаюзу. Наўрад ці такая ідэя спадабаецца Парыжу.

А вось сярод прапаноў, пра якія гавораць ва ўсім ЕС, — стварэнне механізмаў кіравання вонкавымі межамі Еўрасаюза. Менавіта мяккацеласць памежнікаў Грэцыі і Італіі прывяла да пранікнення ў Еўрасаюз вялікай хвалі мігрантаў у 2015—2016 гадоў, палітычны рэзананс чаго адчуваецца дагэтуль.

Краіны Усходняй і Цэнтральнай Еўропы Крамп-Карэнбаўэр у сваім артыкуле ніяк асабліва не ўзгадвае, але пачынае артыкул з канстатацыі неабходнасці процістаяць спробам Расіі дэстабілізаваць Еўропу. Нічога не гаворыцца і пра далейшае пашырэнне ЕС.

Менавіта Крамп-Карэнбаўэр павядзе хрысціянскіх дэмакратаў на новыя выбары, якія стануць пунктам завяршэння палітычнай кар'еры Ангелы Меркель, чые погляды і палітычны стыль апошнія два дзесяцігоддзі мелі вялікі ўплыў на еўрапейскую палітыку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by; фота welt.de

1
Быхау / Адказаць
17.03.2019 / 13:03
Германия похоже по своему видит ЕС. Не просто так РФ туда трубу тянет.
26
Emil / Адказаць
17.03.2019 / 14:16
Союза Германии и России,даже просто экономического, очень боится Америка! Соотношение сил в мире тогда очень изменится!
0
Алякасандр / Адказаць
17.03.2019 / 15:03
Быхау, мы не за те пособницы бегаем надо бегать за Британию!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру