17.03.2019 / 15:39

Цешмася: на пачатку тыдня (па-сакавіцку) цёпла і нават будзе прабліскваць сонейка 3

Мінск, Шпалерная вуліца.

Пазітыўны прагноз на наступны тыдзень: да +9 у Мінску, цэнтры і на поўначы краіны, да +11—13 у Берасці, Гомелі і на поўдні. Часам дажджы, але ў цэлым воблачна з выясненнямі. Гэта значыць, часам нават сонца загляне ў наша ваконца.

Але агулам прагноз на сакавік застаецца нікудышны. Пад Дзень Волі моцна схаладае, і, як чакаецца, золь і прымаразкі затрымаюцца аж да праваслаўнага Дабравешчання, прыкладна, да 5—10 красавіка.

Застаецца спадзявацца, што прагноз зменяць і сапраўдная вясна пачнецца раней.

А пакуль зарана мяняць гуму на летнюю і садзіць цыбулю з радыскай. Затое апошняя магчымасць абрэзаць дрэвы ў садах.

2
хамса / Адказаць
17.03.2019 / 19:33
цешуся фота - які прыгожы ўваход.. проста ў захапленні)
а што гэта за будынак?
1
хамса / Адказаць
17.03.2019 / 19:38
>аж да праваслаўнага Дабравешчання, прыкладна,
а ну гэта ж гэта брыдкая хамса пакіне чысова краіну, і адразу пацяплее тут, усё наладзіцца і будзе добравешчанне, якое вы раней звалі благавешчаннем))
0
Жвір / Адказаць
17.03.2019 / 19:46
Excellent !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру