@apollych

@apollych

Кіроўца застаўся жывы, але БМВ разбіты ўшчэнт, як і два слупы. Аўтамабіль ехаў з боку «Мінск-Арэны» і на вялікай хуткасці наляцеў левым колам на бардзюр на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і дарогі на Дразды.

Левым бокам ён зачапіў першы слуп, пайшоў куляцца і трапіў дахам роўненька ў другі святлафор. Аўтамабіль спераду змяла ў камяк. Калі людзі выцягнулі кіроўцу, ён быў непрытомны, але па прыездзе хуткай дапамогі, якая прыбыла за лічаныя хвіліны, змог стаяць, але не разумеў нічога, піша відавочца Kovcel.

Як паведамляе ДАІ, кіроўцу, імаверна, стала кепска за рулём. Цяпер ён шпіталізаваны. Яго траўмы адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?