Свет33

Бацька, які закрыў сваім целам сына ад куль у Новай Зеландыі, цудам застаўся жывы

Кадр, як хлопчык горка плача на цяжка параненым тату, трапіў на відэа. 

З'яўляюцца новыя падрабязнасці бойні ў мячэцях горада Крайстчэрч (Новая Зеландыя), у выніку якой загінулі 50 чалавек. Страляніну там учыніў аўстраліец-экстрэміст.

Як піша DailyMail, Зульфірман Сіях (Zulfirman Syah) быў у ісламскім цэнтры разам са сваім двухгадовым сынам Авероэсам, калі туды ўварваўся тэрарыст. Як пачалася страляніна, паранены бацька закрыў хлопчыка сваім целам. Некалькі куль трапіла ў тату, а хлопчык абышоўся толькі нязначнымі раненнямі.

Зульфірмана Сіяха ўратавалі дактары, хоць у яго прабіта лёгкае. Хлопчыку кулі трапілі ў нагу і спіну.

Кадр, як хлопчык горка плача на цяжка параненым тату, трапіў на відэа. 

Таленавіты мастак Зульфірман Сіях пераехаў з сям'ёй у Новую Зеландыю з Інданэзіі ўсяго два месяцы таму.

Тата і сын Сіяхі да тэракта. Яны пераехалі ў Новую Зеландыю з Інданэзіі ўсяго два месяцы таму.
28-гадовы расіст Брэнтан Тарант вырас у Аўстраліі, але апошнім часам жыў у Новай Зеландыі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці6

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах1

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць