18.03.2019 / 06:18

Мадура заклікаў сваіх міністраў сысці ў адстаўку

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заклікаў сваіх міністраў сысці ў адстаўку. Пра гэта паведаміла выканаўчы віцэ-прэзідэнт Делси Радрыгес у сваім твітары.

Яна патлумачыла, што гэта неабходна для глыбокай рэструктурызацыі дзейнасці ўрада, і каб абараніць радзіму Балівара і Чавэса ад любой пагрозы.

Сітуацыя ў Венесуэле абвастрылася 23 студзеня, калі пасля масавых пратэстаў спікер парламента Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам. ЗША, большасць членаў ЕС і лацінаамерыканскіх краін прызналі яго легітымным кіраўніком дзяржавы.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру