Mike Burns, flickr.com
Амерыканскі гітарыст Дзік Дэйл памёр ва ўзросце 81 года.
Яго сапраўднае імя было Рычард Энтані Мансур, ён нарадзіўся ў 1937 годзе ў Бостане ў сям'і выхадцаў з Лівана (па бацьку), Польшчы і Беларусі (па лініі маці).
Дэйл вядомы як заснавальнік музычнага стылю сёрф-рок, які стаў папулярны ў 1960-х дзякуючы такім групам як The Beach Boys і The Ventures. За гады музычнай кар'еры ён выпусціў 11 альбомаў і 14 зборнікаў.
Ягоны галоўны хіт 1962 года Misirlou выкарыстаў Квенцін Таранціна для «Крымінальнага чытва».
Арыгінальнае выкананне 1963 года
У апошнія гады Дзік Дэйл змагаўся з ракам прамой кішкі, пакутаваў на дыябет і меў праблемы з пазванкамі. Нягледзячы на хваробу, ён актыўна гастраляваў і нават запланаваў выступы на май і летнія месяцы. Медыцынская страхоўка не пакрывала выдаткі на лячэнне.