Крушэнне самалёта Boeing 737 MAX 8 у Эфіопіі, як паказаў аналіз «чорных скрыняў», мела «відавочнае падабенства» з падзеннем лайнера той жа мадэлі ў Інданезіі ў кастрычніку 2018 года.

У міністэрстве транспарту Эфіопіі паведамілі, што гэтую інфармацыю пацвердзілі амерыканскія і эфіопскія следчыя.

Як адзначае Reuters, Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША і Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю. Гендырэктар Boeing Дэніс Меленберг паведаміў, што канчатковых высноў па авіякатастрофе ў Эфіопіі яшчэ няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0