Роўна год таму, у сакавіку 2018 года, Вучыч наведваў Мінск, фота БелТА

Роўна год таму, у сакавіку 2018 года, Вучыч наведваў Мінск, фота БелТА

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што апазіцыя прайграе з вялікім адрывам у выпадку правядзення пазачарговых выбараў у краіне.

«Не важна, калі будуць праводзіцца выбары і як яны будуць арганізаваны. Я кажу ім (апазіцыянерам): самі падрыхтуйце спісы выбаршчыкаў, напішыце ў іх, што заўгодна. Бярыце, пішыце, псуйце паперу, крэсліце, рабіце што хочаце — вы прайграеце выбары», — паведаміў ён у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24».

Па словах Вучыча, у выпадку правядзення выбараў ён набярэ 55%, «а можа і больш». «А яны атрымаюць максімум 10-15, 16, 17% - не болей», — сказаў сербскі прэзідэнт.

У нядзелю ў Бялградзе прайшла акцыя апазіцыі супраць палітыкі прэзідэнта Сербіі. Група дэманстрантаў паспрабавала захапіць будынак нацыянальнай тэлерадыёкампаніі РТС. Яе ўзначальвалі апазіцыянеры Абрадавіч і Джылас. Мітынгоўцы закідалі прадстаўнікоў праваахоўных органаў камянямі, пасля чаго паліцыя па адным вывела пратэстоўцаў з будынка дзяржаўнага тэлебачання.

Па справе аб уварванні ў будынак дзяржаўнага тэлебачання затрымалі сем чалавек. Аляксандр Вучыч паабяцаў пакараць удзельнікаў беспарадкаў, паведамляе РБК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0