metropoliten.by

metropoliten.by

З 18 сакавіка будуць праводзіцца працы па рамонце абліцоўвання сцен, парапетаў, прыступак, запрашальных пляцовак выхадаў станцый «Акадэмія Навук», «Парк Чалюскінцаў», «Аўтазаводская» і «Першамайская», паведамляе прэс-служба метрапалітэна.

Будуць зачыненыя (цалкам або часткова) наступныя выхады:

— станцыя «Акадэмія Навук» - выхад № 4-1 (выхад да Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (праспект Незалежнасці, 81) і на вул. Сурганава), закрыццё выхаду частковае, з 19 сакавіка па 19 красавіка;

— станцыя «Парк Чалюскінцаў» — выхад № 3-1 (выхад да Парку Чалюскінцаў на праспект Незалежнасці ў бок цэнтра горада), закрыццё выхаду поўнае, з 18 сакавіка па 19 красавіка;

— станцыя «Аўтазаводская» - выхад № 4-1 (выхад на Партызанскі праспект да дома №104), закрыццё выхаду поўнае, з 18 па 29 сакавіка;

— станцыя «Першамайская» — выхад № 1-1 (выхад да ракі Свіслач), закрыццё выхаду поўнае, з 18 па 26 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0