18.03.2019 / 11:26

Літоўскае трэвэл-шоу зрабіла выпуск пра Навагрудак ВІДЭА 6

На літоўскім тэлеканале LRT выйшла новая серыя краязнаўчага трэвэл-шоу «Спыніце стужку» — прысвяцілі яе Навагрудку, першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. 

Сярод цікавостак праграмы тое, што групе ўдалося адздымаць, як помнікі архітэктуры, навагрудскія славутасці выглядаюць знутры. 

7
Туш / Адказаць
18.03.2019 / 12:56
Ну літоўцы малайцы канешне, наздымаць 30 хвілін у Наваградку і абыйсці бокам Міцкевіча, Фару і галоўнае - замак.
1
Уладзімір Садоўскі / Адказаць
18.03.2019 / 13:39
Туш, гэтая перадача прысвечана выключна міжваеннай архітэктуры (ужо выйшла 75 выпускаў пра літоўскія будынкі 1920-х, 1930-х), таму фара і замак яе стваральнікаў не цікавіла, але пра Міцкевіча там цэлы эпізод, а ў канцы нават цытуецца "Свіцязь"
2
Фасон Брыля / Адказаць
18.03.2019 / 14:32
Добрая праграма -- і жыхару горада паказвае родныя пагоркі крыху іначай, "не замылена".
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру