18.03.2019 / 12:13

У Гродне мужчына забіў сякерай сабаку, які пакусаў яго 15

Здарэнне адбылося ў прыватным доме па вуліцы Галовічы. Там у 49-гадовага гарадзенца пражывае сем сабак, паведамляе абласная міліцыя.

У нядзелю днём два сабакі выбеглі з-за агароджанай тэрыторыі і забеглі ў двор да суседа. 33-гадовы гаспадар дома хацеў прагнаць дварнякоў. Адзін сабака ўцёк, а другі ўкусіў за руку, пасля чаго збег.

Праз некалькі хвілін пацярпелы ў кустах убачыў сабаку, узяў сякеру і абухом некалькі разоў ударыў. Перакінуў сабаку цераз плот да суседа, мужчына сам выклікаў міліцыю і расказаў пра здарэнне гаспадару.

Міліцыя дадае, што ніякіх дакументаў на сабак у гаспадара жывёл не было.

22
Казік / Адказаць
18.03.2019 / 12:23
Адна справа падчас абароны, іншая - ужо пасля. Трэба суседу даць рады, а не істот забіваць.
22
фелікс / Адказаць
18.03.2019 / 12:26
Быццам правільна, а хто дакажа, што сабака яго кусаў ? А дазвол на нашэнне сякеры ?
13
mikola ramanau / Адказаць
18.03.2019 / 12:32
I sto z tako-kali Dakumentau ne byla ? Jany z praz  Mjazu ni  ehali...!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру