«Наша Ніва» паведамляла, што ў ліфце аднаго з новых дамоў у мінскім Копішчы наш чытач зняў абвестку «Раблю ўсё, Ахмед». 

Але надпіс выявіўся фэйкам: па згаданым нумары трубку зняў мужчына, які сказаў, што яго зваць не Ахмед. 

«Не, не. Мне ўжо званілі, гэта не я, можа, нейкая памылка ў нумары. Я не пісаў», — сказаў ён. 

«Мяне зваць Яўген, я не з Сярэдняй Азіі, я беларус. Не ведаю, чаму там мой нумар. Мне ўжо і з міліцыі званілі, бо ў іншым месцы былі нейкія надпісы, якія абурылі жыхароў», — дадаў ён.

Мужчына не сказаў, чым ён займаецца, але на развітанне ўдакладніў, ці не трэба нам што-небудзь пабудаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?