18.03.2019 / 14:10

«Народнай Волі» не хапае 2000 падпісчыкаў  13

Сярод друкаваных незалежных газет «Народная Воля» лічыцца лідарам. Яе разавы тыраж — больш за 23.000 экзэмпляраў. Але гэтага недастаткова для бесперабойнага выхаду выдання ў другім квартале — выраслі тарыфы на паліграфічныя паслугі, падскочылі цэны на паперу, транспартныя і іншыя расходы. Выйсце адно — павялічыць кола падпісчыкаў на 2000 чалавек.

Працягнуць руку дапамогі «Народнай Волі» могуць прыхільнікі «Нашай Нівы» — у нас агульныя мэты, мы з’яўляемся даўнейшымі партнёрамі. Таму адгукніцеся, сябры!

Кошт месячнай падпіскі на «Народную Волю» — 7 рублёў 20 капеек. Індывідуальны індэкс — 63222. Каб атрымліваць газету з 1 красавіка, неабходна аформіць падпіску да 27 сакавіка. Зрабіць гэта можна ў любым паштовым аддзяленні ці ў спецыялізаваных пунктах «Белсаюздруку». Магчыма гэта таксама праз сістэму АРІП, запоўніўшы на сайце www.nv-online.info альбо на сайце belpressa.by электронны бланк падпіскі і аплаціць карткай.

«Народная Воля», як і «Наша Ніва», — за адраджэнне Беларусі, за ўмацаванне дэмакратыі, за захаванне правоў чалавека.

Разам умацуем тыраж «Народнай Волі»!

10
Ганулька / Адказаць
18.03.2019 / 14:29
Павялiчце цану за месяц, 7 рублеў зараз малыя грошы.
9
Васіль / Адказаць
18.03.2019 / 14:38
Так, праўда, трэба цётку падпісаць.
10
mikola ramanau / Адказаць
18.03.2019 / 15:33
Padtrymaem *Narodnu Volu* !
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру