Фота Мытнага камітэта

Фота Мытнага камітэта

Мытнікі ў пункце пропуску «Брэст» знайшлі ў схованцы, абсталяванай у дно мікрааўтобуса Mercedes-Benz, больш за 100 кг камянёў неапрацаванага бурштыну, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Кіраваў мікрааўтобусам 32-гадовы жыхар Берасцейшчыны. Ён ехаў у Польшчу па чырвоным калідоры і заявіў аб перамяшчэнні транспартнага сродку міжнароднай перавозкі пасажыраў.

Пры надглядзе аўтамабіля быў выяўлены тайнік, у якім знаходзіліся пакеты з мінеральнай сыравінай розных колераў, формаў і памераў. Партыя сыравіны будзе накіравана на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0