Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 9 з 13

На мануменце ў гонар 1000-годдзя Берасця нічога не нагадвае пра 631-гадовае мінулае мясцовага габрэйства…

19.03.2019 / 11:00

Знаходка 990 цел у цэнтры Брэста нагадала пра сцёртыя сляды берасцейскага габрэйства і катастрофу 1941—1942-га

У самым цэнтры горада, на рагу вуліцы Куйбышава і праспекта Машэрава, дзе ўзводзіцца жылы «Прыбужскі квартал», было выяўлена вялікае пахаванне ахвяраў Халакосту, піша «Новы час».

Раскопкі працягнуцца

13 сакавіка БелТА распаўсюдзіла заяву старшыні Берасцейскага гарвыканкама Аляксандра Рагачука пра тое, што ўзвядзенне «Прыбужскага квартала» працягнецца толькі пасля завяршэння раскопак; месца ямы, якая знаходзіцца за некалькі метраў ад будаўнічага катлавана, стане зялёнай зонай, перапахаванне парэшткаў забітых габрэяў будзе праведзена на адных з могілак Берасця паводле традыцый іўдаізму, а памяць пра ахвяраў вайны будзе ўшанаваная.

Паводле спадара Рагачука, з 17 студзеня спецыялізаванае падраздзяленне Міністэрства абароны падняло з яміны парэшткі 990 ахвяраў. Такая лічба стала шокам для грамадскасці, навукоўцаў і чыноўнікаў. 

Ірына Лаўроўская ў двары дома свайго дзяцінства па вуліцы Сямёна Будзённага.

Заяву Аляксандра Рагачука пракаментавала знаўца старога Берасця, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская. На яе меркаванне, каб пазбегнуць шоку ад нечаканасцяў падчас здзяйснення праекта, трэба было кіравацца патрабаваннем аб ахове «будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры, ландшафту і культурнага слою» гістарычна-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Гістарычны цэнтр Берасця», унесенай у Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Перад праектаваннем «Прыбужскага квартала» трэба было правесці навуковыя даследаванні — архіўныя і археалагічныя. Аналіз іх вынікаў дазваляў пазбегнуць любых нечаканасцяў падчас будаўніцтва, падкрэсліла навукоўца.

Цяпер жа грамадскасць патрабуе спыніць будаўніцтва на месцы расстрэлаў у Берасці, актывісты стварылі адпаведную петыцыю.

Так выглядае яміна ў квартале забудовы, дзе з 17 студзеня былі знойдзены чарговыя парэшткі 990 берасцейцаў — ахвяраў Халакосту. 

Узгадаем мінулае

Прывілей князя Вітаўта ад 1 ліпеня 1388 года берасцейскім габрэям стаў падставай для аседласці іўдзеяў у Вялікім Княстве Літоўскім. У наступныя стагоддзі горад — цэнтр габрэйскага жыцця ВКЛ. Менавіта ў Берасці ў 1623 годзе адбылося першае пасяджэнне Літоўскага Вааду — галоўнага органа самакіравання габрэйскіх суполак Вялікага Княства Літоўскага.

З цягам часу Берасце (на ідыш Брыск) стала амаль цалкам габрэйскім горадам, бо доля іўдзеяў у ім даходзіла да 89% ад колькасці ўсіх гараджанаў. Славу месту здабылі найперш габрэі-купцы, якія ў XV—XVI стагоддзях гандлявалі на шляху ад Венецыі да Вільні, ад Гданьска да Кіева. Адным з іх быў купец і ўпраўляючы караля Стэфана Баторыя Шауль Валь бен Егуда (1541—1617) — сын рабіна з італьянскай Падуі.

Прадпрымальным габрэям належыць рэалізацыя праекту пабудовы маста цераз Буг (1513), які дапамог звязаць Вільню з Кракавам. Далёка за межамі горада былі вядомыя тавары берасцейскіх рамеснікаў, якія, сярод іншага, выраблялі якасныя абутак, капелюшы і шапкі, каўбасы і печыва, бочкі, колы і тачкі. На пачатку XX стагоддзя Беларусь мела найбольшую ў свеце шчыльнасць габрэйскага гарадскога насельніцтва. Вось чаму і па сёння ў шэрагу местаў краіны самабытная габрэйская традыцыя захавалася ў архітэктуры мацэваў (іўдзейскіх надмагілляў) і сінагог (духоўных святыняў этнасу). Аднак сітуацыя ў Берасці складвалася па-іншаму. Як зазначае Ірына Лаўроўская, дзеля стварэння магутнай фартэцыі на заходніх межах Расійскай імперыі ў 1830-я гады было цалкам знішчана сярэднявечнае Берасце з яго велічнымі помнікамі архітэктуры. Сярод іх — старажытны замак, 20 храмаў, рынак з ратушай, калегіумам езуітаў, палацамі Сапегаў, Радзівілаў, Чартарыйскіх і іншымі ўнікальнымі будынкамі. Так закладаліся асноўныя прынцыпы каланіяльнай горадабудаўнічай практыкі ў Беларусі: гвалтоўная змена функцыяў старых ансамбляў, разбурэнне важных у духоўным і гістарычным сэнсах аб’ектаў, наўмыснае стварэнне эстэтычнага канфлікту праз радыкальную стылістычную змену альбо ўзвядзенне чужародных і несумаштабных збудаванняў у традыцыйным высокамастацкім асяродку. У 1836 годе горад наведаў імператар Мікалай I з нашчадкам — будучым Аляксандрам II. Даследчыца габрэйскай спадчыны Беларусі Іна Соркіна звяртае ўвагу, што прычынай цікаўнасці манарха да правінцыйнага Берасця было заснаванне тут магутнай крэпасці. Яе пабудова павінна была ажыццявіцца на месцы старога места. За некалькі месяцаў быў разбураны ўвесь звычайны лад штодзённага жыцця, людзі прымусова былі сагнаныя з пляцаў, дзе жылі іх продкі. Але галоўная трагедыя была наперадзе. Калі разбурэнне старога гораду азначала давядзенне яго жыхароў да галечы, дык перанос у іншае месца старых габрэйскіх могілак з іх 500-гадовай гісторыяй выклікалі жах і абурэнне месцічаў. Нягледзячы на ўсе высілкі габрэяў пакінуць памерлых у спакоі, улады засталіся няўмольнымі.

Так, насуперак іўдзейскай традыцыі ў 1842 годзе старыя габрэйскія могілкі (на ідыш — бісхайм ці кіркут, на іўрыце — бейт альмін ці бейт кварот) былі знішчаныя, а парэшткі іўдзеяў, якія жылі і паміралі ў горадзе цягам пяці стагоддзяў, перанесеныя на новы пляц. Зрэшты, і тут кіркут пратрымаўся толькі стагоддзе, бо ў 1950—1970-я гады на яго месцы пабудавалі стадыён «Лакаматыў». У выніку двух пераносаў габрэйскіх могілак загінулі і шматлікія мацэвы, якімі пасля вайны складалі фундаменты дамоў і брукавалі вуліцы горада. На сёння захавалася каля тысячы гэтых сведчанняў сакральнай культуры габрэйства, якія мяркуецца ўсталяваць у лапідарыі каля стадыёна «Лакаматыў».

Яміны з ахвярамі гета знаходзілі і раней

Спадарыня Ірына Лаўроўская, якая нарадзілася ў Берасці, узгадвае: «Прыкладна ў пяцігадовым узросце ўпершыню ўбачыла яму з парэшткамі вязняў гарадскога гета. У паветры стаяў дзіўны смурод, і, насуперак забароне бабулі выходзіць з дому, мы са старэйшай сястрой Людмілай усё ж прыбеглі да яміны. 

Спадарыня Ірына (справа) з сястрой Людмілай у двары дома свайго дзяцінства ў 1956 годзе (здымак з архіву даследчыцы). 

Недалёка, на вуліцы Куйбышава, стаяў натоўп. Было ціха, шмат хто плакаў, некаторыя рыдалі. Я стала паміж дарослымі і глядзела на целы жанчын і мужчын, якія ляжалі ў два шэрагі тварамі ніцма на глыбіні каля 1,5 метра ў вялізнай яміне — прыкладна 4 на 20 метраў. Аднаго з мужчын я хораша запомніла — ён быў апрануты ў брыджы і высокія гетры ў клетачку. 

Гэтыя будынкі па вуліцы Куйбышава стаяць на ямах, дзе пасля вайны былі знойдзены расстраляныя габрэі — вязні Берасцейскага гета.

У сярэдзіне 1970-х, калі на Куйбышава будавалі панэльны дзевяціпавярховік, насупраць першай яміны знайшлі другую, а зараз — наступную. Прычым усе пахаванні знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад будынкаў сінагог. Першая яміна — ля існуючага будынка былой сінагогі Асіра, а другая — каля неіснуючага будынка іўдзейскай святыні Джоэль Вінаград.

Да вайны ў гэтым будынку па вуліцы Куйбышава размяшчалася сінагога Асіра — адна з 76 іўдзейскіх святыняў горада.

Здымак чарцяжа, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Горадні.

Што адчуваю зараз? Вялікі боль і расчараванне, бо новае пакаленне берасцейцаў адмаўляе бязмоўным ахвярам Халакосту ў праве захаваць сваю асабістасць, а можа, і вярнуць свае імёны. Не ведаю, з якой прычыны, але парэшткі забітых змешваюцца, бо складваюцца ў скрыні не паводле прыналежнасці да асобных касцякоў, а паводле відаў костак. І гэта пры тым, што мы ўпершыню маем магчымасць ідэнтыфікаваць парэшткі забітых габрэяў з дапамогай аналізу ДНК, але сумняюся, што гэта будзе зроблена нашай дзяржавай…»

Выявы берасцейцаў-ахвяраў Халакосту з фондаў Дзяржаўнага архіва Берасцейскай вобласці. На здымках Ёлка Гальперына, Еля Ландсберг і Шымон Лукін.

На меркаванне Ірыны Лаўроўскай, каб зняць вастрыню гэтай форс-мажорнай сітуацыі, патрэбныя прафесіяналы, якія давяраюць неабыякавым людзям. Калі мясцовыя ўлады адмовяцца ад будаўніцтва на пляцы каля расстрэльнай яміны, можна звярнуцца да свету з просьбаю аб дапамозе ў пошуку годнага выйсця з сітуацыі. «Пры шчырай і адкрытай пазіцыі гарадскія ўлады хутчэй знойдуць разуменне і падтрымку», — упэўнена навукоўца. На яе думку, гэтая жахлівая і малапрывабная гісторыя можа павярнуцца на карысць Берасцю толькі пры адной умове — сумленным і адкрытым дыялогу. 

У якасці пасляслоўя

Сёння ў Берасці амаль не адчуваецца 631-гадовае супольнае жыццё габрэяў з беларусамі, украінцамі і палякамі. Пра гэта няма аніякай згадкі нават на мануменце 1000-годдзю горада, якое будзе адзначацца сёлета. У горадзе пакуль адсутнічаюць тапонімы ў гонар выбітных землякоў-габрэяў, хоць нейкая агульная візуальная інфармацыя пра гісторыю і трагедыю мясцовага габрэйства, яго ўнёсак у гарадское жыццё. 

На мануменце ў гонар 1000-годдзя Берасця нічога не нагадвае пра 631-гадовае мінулае мясцовага габрэйства…

Разам з тым, горад і вобласць далі свету шмат выбітных прадстаўнікоў габрэйства. Сярод іх — адзін з заснавальнікаў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Менахэм Бегін, першы прэзідэнт гэтай краіны Хаім Вейцман і кіраўнік ізраільскага ўрада Іцхак Шамір.

Праўда, першыя крокі робяцца: колькі гадоў таму на вуліцы Куйбышава з’явіліся помнікі ахвярам Халакосту і Менахэму Бегіну, адкрыўся невялікі музей «Габрэі Берасця».

У раёне расстрэльных ямаў узведзены мемарыяльны камень.

Бюст Менахэма Бэгіна 

Аднак гэтага відавочна недастаткова. На маё меркаванне, у пытанні ўшанавання памяці мясцовага габрэйства гораду бракуе сістэмнага падыходу, а менавіта падрыхтоўкі і зацвярджэння праекту праграмы вяртання габрэйскай спадчыны.

Сярод справаў гэтага праекту бачу сціплы мемарыяльны камень у цэнтры горада «Удзячныя берасцейцы — сваім землякам-габрэям». На ім пажадана адлюстраваць больш чым 600-гадовы ўнёсак мясцовага габрэйства ў гісторыю места, амаль поўнае знішчэнне габрэйскай супольнасці падчас Халакосту, а таксама той факт, што значная колькасць камяніцаў у гістарычным цэнтры гораду некалі належала сем’ям габрэяў.

Амаль 70% забудовы гістарычнага цэнтру места да вайны належала берасцейскай габрэйскай супольнасці

Амаль 70% забудовы гістарычнага цэнтру места да вайны належала берасцейскай габрэйскай супольнасці.

Горад заслугоўвае адпаведнага музея габрэйскай культуры ў адноўленым будынку былой гарадской сінагогі, якая вылучаецца выбітнай архітэктурай. У якасці такога будынка можа быць абраная былая сінагога Асіра на вуліцы Куйбышава. 

Так выглядала адна з гарадскіх сінагог падчас яе рэканструкцыі ў кінатэатр «Беларусь» (1973—1974 гады). Здымак Арнольда Міхальчука.

Паколькі горад мае статус свабоднай эканамічнай зоны, у ім можна было б заснаваць штогадовы міжнародны фэст культуры габрэйскай дыяспары. Для гістарычнага цэнтра Берасця трэба распрацаваць стэнды з неабходнай даведачнай інфармацыяй, планам гэтай тэрыторыі і пазначэннем найбольш цікавых аб’ектаў яе мінуўшчыны, у тым ліку габрэйскай — існай і страчанай. На месцы ямы гарадскія ўлады мяркуюць зрабіць зялёны газон. Праект ушанавання памяці ахвяраў нацызму на трэцяй яме бачыцца сціплым, лаканічным і кранальным. Уявіў, як па газоне бяжыць маленькая хударлявая прыгожая дзяўчынка са спелым бутонам дзьмухаўца. Дзіця трымае ў руцэ краску з празрыстым чубком і радасна глядзіць угару, бо чакае цуду палёту апушанай семязавязі ад лёгкага павеву ветрыку… Гэтыя і іншыя захады будуць спрыяць выхаванню культуры гістарычнай памяці, адсутнасць якой — цяжкая духоўная хвароба. Бо менавіта памяць трымае нас у бясконцым ланцугу пакаленняў. Без усведамлення гэтай памяці пра мінуўшчыну ў чалавека, нацыі і дзяржавы проста няма не толькі аніякай будучыні, але нават і спадзявання на яе.

Пра былую іўдзейскую святыню, дзе цяпер кінатэатр «Беларусь», нагадвае адкрыты для агляду фрагмент фундаменту з валуноў, які Ірына Лаўроўская назвала мясцовай Сцяной плачу. 

Менавіта з выхаваннем культуры памяці звязваю надзею на цывілізаваны дыялог грамадскасці з чынавенствам, які дазволіць вырашаць такія няпростыя пытанні, што паўсталі вакол яміны з парэшткамі ахвяраў Халакосту.

Марат Гаравы, «Новы час»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Акцёр Алег Гарбуз: Не Латушка разваліў тэатр, гэта — гістарычна наспелыя перамены
Паэтка Наста Кудасава: Лепш настроіцца на доўгае чаканне, тады ў нас хопіць сіл дажыць да перамогі
З выставы ў Гродне знялі карціны Надзі Букі — бо там спалучэнне белага і чырвонага колераў ФОТА
Абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі «Дэбют»
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
У Гродне пачаўся суд над Аляксандрам Арановічам — кіроўцам «Краіны для жыцця». У справе няма ніводных яго паказанняў
Блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі карцарам
Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга ФОТА
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін выехаў з Беларусі
Пацярпелі 113 выкладчыкаў ВНУ і навукоўцаў. Палове з іх дапамаглі ў працаўладкаванні
Каманда Прэс-клуба патрабуе вызваліць затрыманых калег
У Маладзечне па справе аб перакрыцці галоўнай вуліцы горада — шасцёра абвінавачаных
Усяго патроху
Хто такія пангаліны і чаму яны ў небяспецы
У Брэсце пасялілася самая хуткая птушка планеты
Куды наносіць парфуму і як прымусіць яе працаваць увесь дзень
«Гэта зусім не балюча». Каралева Лізавета II заклікала брытанцаў зрабіць прышчэпку ад каранавіруса
Вера Палякова-Макей: Латушка разбурыў стагадовую гісторыю тэатра
«Я чакаю, пакуль Уладзімір Уладзіміравіч ляжа спаць». Макей забараняе жонцы гаварыць па тэлефоне позна ўвечары
Мыслі як «навічок», і зможаш навучыцца чаму хочаш у любым узросце
Спорт
Абраны новы выканкам НАК Беларусі. Баскаў захаваў месца
Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць ганаровым прэзідэнтам НАК, але ён адмовіўся
Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару
Гандбольны СКА скасаваў кантракт з галкіперам, які падпісаў пісьмо за новыя выбары
На пасяджэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта не было прынята рашэнняў наконт Беларусі
Матч гандбольнай Лігі чэмпіёнаў у Брэсце перанесены. У варатара гасцей спынілася сэрца
Хакейнае «Дынама» ўпершыню з 2017 года выйшла ў плэй-оф КХЛ
Здарэнні
Мінчанка аказала супраціў рабаўніку ў пад'ездзе і атрымала ўдар нажом у шыю
За адзін дзень пад колы цягнікоў трапілі трое маладых людзей

Цягнік Брэст — Мінск сутыкнуўся са статкам ласёў
Карысная інфа
Сіноптыкі пра надвор'е на тыдзень: У пятніцу зноў пахаладае
Сіноптыкі: 1 сакавіка — да +9

У Беларусі 1 сакавіка захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі
На нядзелю паабяцалі таксама дажджы і галалёдзіцу
Дождж, мокры снег, вецер: надвор'е на выходныя
Здароўе
BioNTech: Прышчэпку ад кавіду, напэўна, прыйдзецца рабіць рэгулярна
У ЗША ўхвалілі аднадозавую вакцыну ад каранавіруса
Пробную партыю расійскай вакцыны «Спутнік V» выпусцілі ў Беларусі
Навукоўцы збіраюць усё больш інфармацыі пра тое, як знізіць рызыку заражэння кавідам у публічных месцах
Мова
«Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
Аўто
Кітайцы зрабілі аналаг Tesla за $4500
Банк гатовы выдаваць крэдыт на куплю Geely. Па якой стаўцы?
Xiaomi задумалася над выпускам уласнага аўтамабіля
МАЗ удасканаліць свае аўтобусы «антыкаранавіруснікам» 
Эканоміка
Еўра сёння патаннеў на дзве з паловай капейкі
Twitter збіраецца ўвесці платныя падпіскі і за іх кошт плаціць папулярным карыстальнікам
Беларусь павышае экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

Сям'я Алексіных купляе «Ідэя Банк» за 16 мільёнаў еўра
Расіянам назвалі найлепшую валюту для зберажэнняў гэтай вясной
Меркаванні
Зянон Пазняк: Значная віна ў разбурэнні Купалаўскага тэатра ляжыць на Латушку, бо не прадухіліў дэмаршу акцёраў
Новыя «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!». Прафесіі будучыні і ўсё пра сабак
«У Крамлі як дзеці: перакананыя, што ім дастаткова Лукашэнку нешта сказаць, і ён пабяжыць выконваць»
Да 24 лютага можна аформіць падпіску з сакавіка па чэрвень, на 4 месяцы
Гісторыя
З русінаў у ліцвіны. Як у ВКЛ пашыралася Літва і змяншалася Русь
23 лютага — адкуль гэта свята і якія ёсць альтэрнатывы
Сяргей Палуян: імкліва жыў, чаму пайшоў?
«Не зусім здраднікі»: як шляхта лічыла не ганебным перайсці на бок Масквы і як улады ВКЛ змянілі такую свядомасць
Забойства эмігранта: укол парасонам
Электрык, які стаў прэзідэнтам
Дырэктар Інстытута гісторыі кажа, што вёску Бабровічы «спалілі пад бел-чырвонымі-сцягамі». Але гэта містыфікацыя
Культура
«Зямля качэўнікаў», «Борат-2» і мультфільм «Душа»: хто стаў пераможцам «Залатога глобуса»
Памёр дзеяч беларускай грамады ў ЗША Роберт Цупрык
Акцёр Алег Гарбуз: Не Латушка разваліў тэатр, гэта — гістарычна наспелыя перамены
З выставы ў Гродне знялі карціны Надзі Букі — бо там спалучэнне белага і чырвонага колераў ФОТА
Паэтка Наста Кудасава: Лепш настроіцца на доўгае чаканне, тады ў нас хопіць сіл дажыць да перамогі
Абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі «Дэбют»
«Паўзмоўча»: кніжка-загадка, каб дажыць да вясны
Навука і тэхналогіі
Новы этап «галасавой рэвалюцыі»: галасавыя памочнікі вучацца разумець нетыповае маўленне
Як тэхналогіі змяняюць сельскую гаспадарку ў Японіі
Два гады з біянічнай рукой: як жыве францужанка, якая кантралюе свой пратэз сілай думкі
Amazon выпусціла новую мадэль разумнай калонкі — яе экран можа адсочваць кожны крок карыстальніка
Найлепшая вакцына ад кавіду: да лабараторных звестак пачынаюць дадавацца «палявыя»
Моманты, калі чалавецтва магло сябе знішчыць — ці паўторацца яны ў нашай гісторыі?
У Іспаніі электрычнасць будуць вырабляць з гнілой садавіны
Каханне і сэкс
Як склаўся лёс закаханых парачак з вокладкі «Нашай Нівы» за 2013 год?
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Свабодныя адносіны. Мінчук, які жыве адначасова з пяццю партнёркамі, расказаў, як прыйшоў да такога жыцця
Свет
Пашынян заявіў, што яго дэзынфармавалі наконт «Іскандэраў». Менавіта гэтыя словы справакавалі палітычны крызіс у Арменіі
Праціўнікі Пашыняна ўварваліся ў будынак урада, пакрычалі — і сышлі
Мінабароны Арменіі адказала на пратэсты ў Ерэване фразай «Мы па-за палітыкай»
У Славакіі ўвядуць каменданцкую гадзіну і абавязковае нашэнне рэспіратараў

СААЗ назвала долю насельніцтва Зямлі з антыцеламі да COVID-19
Прэзідэнт Арменіі адмовіў Пашыняну ў звальненні кіраўніка Генштаба
Прэм'ер Венгрыі прышчапіўся ад каранавіруса кітайскай вакцынай
У Барселоне падчас пратэстаў супраць прысуду рэперу затрымалі 10 чалавек

У Ізраілі моладзі прапануюць бясплатны алкаголь за вакцынацыю ад кавіду
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Пашынян заявіў, што яго дэзынфармавалі наконт «Іскандэраў». Менавіта гэтыя словы справакавалі палітычны крызіс у Арменіі
«Калі ў Жодзіне прывялі ў душавы пакой з дзюркамі, я думала, пусцяць газ альбо расстраляюць» — Вольга Паўлава пра Акрэсціна і апошняе слова ў судзе, на якім усе плакалі
Знаёмцеся з трохлапай, але спрытнай коткай Ледзі — тварам А1 у TikTok ФОТА
Лукашэнка пра цэны на лекі: Калі ў прытомнасць не прывядзём прыватнікаў, тады будуць працаваць толькі дзяржаўныя аптэкі
Лукашэнка прапанаваў караць тых, хто атрымлівае заробкі ў канвертах
У мінскім метро запрацаваў сервіс аплаты праезду пры дапамозе біяметрыі. Што гэта такое?
Ратавальнікі сёння правядуць праверку сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Просяць паставіцца з разуменнем
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Сілавікі павіншавалі Лукашэнку. У роліку ёсць кадры жніўня 2020-га
«Дзе наш рэжысёр?! Трэба вярнуцца!» — «Не мае сэнсу, усе загінулі». Гутарка з беларускім ваенным журналістам Сяргеем Марчыкам
«Мне суседзі дапамагаюць». Як рыхтуецца да арышту паштарка, якая апублікавала імёны падпісчыкаў міліцэйскай газеты
Гарадзенскі гісторык заявіў, што рэканструкцыя можа знішчыць Стары замак
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Водитель вилочного погрузчика Вахта Жилье
Упаковщик на склад игрушек Вахта
Разнорабочий, подсобный рабочий, рабочие строительных специальностей вахта без опыта
Стикеровщик / упаковщик вахта проживание без опыта
Фасовщик / фасовщица срочно минск вахта в Минске
Рабочие укладчики, упаковщики, фасовщики (мужчины и женщины)
Грузчик-комплектовщик вахта
Фасовщик / фасовщица срочно без опыта
Упаковщик канцелярии без опыта
Грузчики комплектовщики на кондитерское производство вахта в Минске
Фота / Відэа
23 сутак на дваіх, штрафы і канфіскаваныя на 28 тысяч рублёў тавары за любоў да Беларусі — гутарка з гаспадарамі крамы «Мой модны кут»
Шакуцін рызыкуе паўтарыць лёс Чыжа — еўрапейскія санкцыі развальваюць бізнэс
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Самае чытанае
«На беларускай мове ідзе абмеркаванне інфармацыі палітычнага характару». Як рэдактара «НН» праслухоўвалі на Акрэсціна
Ціханоўская разлічвае на сыход Лукашэнкі вясной 
Мы падлічылі колькасць паліткрымінальнікаў па абласцях. Лічбы ўражваюць 
Зянон Пазняк: Значная віна ў разбурэнні Купалаўскага тэатра ляжыць на Латушку, бо не прадухіліў дэмаршу акцёраў
Акцёр Алег Гарбуз: Не Латушка разваліў тэатр, гэта — гістарычна наспелыя перамены
Самае лайканае
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Маладзёны з відэа збіцця ў «Алмі» расказалі, што насамрэч адбывалася ў краме
Апублікавана ВІДЭА, як збівалі людзей у «Алмі» на Прытыцкага 11 жніўня
«Новы прэм’ер, імаверна, і зменіць Лукашэнку»: што расійскія СМІ пішуць пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
Гарачыя тэмы
Мы падлічылі колькасць паліткрымінальнікаў па абласцях. Лічбы ўражваюць 
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Чыгуначнік з Полацкага раёна: Хай мяне садзяць у турму, але мая хата будзе бел-чырвона-белай
«Помста за яе пазіцыю». Берасцейскую Жанну Д'Арк перавялі з СІЗА ў Навінкі
Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая
Чаму некаторых людзей кавід не бярэ? Навукоўцы шмат чаго ўжо зразумелі
Як рэдагаванне генаў можа паўплываць на будучыню чалавецтва
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх