Культура99

Знаходка 990 цел у цэнтры Брэста нагадала пра сцёртыя сляды берасцейскага габрэйства і катастрофу 1941—1942-га

Раскопкі працягнуцца

Паводле спадара Рагачука, з 17 студзеня спецыялізаванае падраздзяленне Міністэрства абароны падняло з яміны парэшткі 990 ахвяраў. Такая лічба стала шокам для грамадскасці, навукоўцаў і чыноўнікаў. 

Ірына Лаўроўская ў двары дому свайго дзяцінства па вуліцы Сямёна Будзённага
Ірына Лаўроўская ў двары дома свайго дзяцінства па вуліцы Сямёна Будзённага.

Заяву Аляксандра Рагачука пракаментавала знаўца старога Берасця, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская. На яе меркаванне, каб пазбегнуць шоку ад нечаканасцяў падчас здзяйснення праекта, трэба было кіравацца патрабаваннем аб ахове «будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры, ландшафту і культурнага слою» гістарычна-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Гістарычны цэнтр Берасця», унесенай у Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Перад праектаваннем «Прыбужскага квартала» трэба было правесці навуковыя даследаванні — архіўныя і археалагічныя. Аналіз іх вынікаў дазваляў пазбегнуць любых нечаканасцяў падчас будаўніцтва, падкрэсліла навукоўца.

Так выглядае яміна ў квартале забудовы, дзе з 17 студзеня былі знойдзены чарговыя парэшткі 990 берасцейцаў—ахвяраў Халакосту
Так выглядае яміна ў квартале забудовы, дзе з 17 студзеня былі знойдзены чарговыя парэшткі 990 берасцейцаў — ахвяраў Халакосту. 

Так выглядае яміна ў квартале забудовы, дзе з 17 студзеня былі знойдзены чарговыя парэшткі 990 берасцейцаў—ахвяраў Халакосту

Узгадаем мінулае

З цягам часу Берасце (на ідыш Брыск) стала амаль цалкам габрэйскім горадам, бо доля іўдзеяў у ім даходзіла да 89% ад колькасці ўсіх гараджанаў. Славу месту здабылі найперш габрэі-купцы, якія ў XV—XVI стагоддзях гандлявалі на шляху ад Венецыі да Вільні, ад Гданьска да Кіева. Адным з іх быў купец і ўпраўляючы караля Стэфана Баторыя Шауль Валь бен Егуда (1541—1617) — сын рабіна з італьянскай Падуі.

Так, насуперак іўдзейскай традыцыі ў 1842 годзе старыя габрэйскія могілкі (на ідыш — бісхайм ці кіркут, на іўрыце — бейт альмін ці бейт кварот) былі знішчаныя, а парэшткі іўдзеяў, якія жылі і паміралі ў горадзе цягам пяці стагоддзяў, перанесеныя на новы пляц. Зрэшты, і тут кіркут пратрымаўся толькі стагоддзе, бо ў 1950—1970-я гады на яго месцы пабудавалі стадыён «Лакаматыў». У выніку двух пераносаў габрэйскіх могілак загінулі і шматлікія мацэвы, якімі пасля вайны складалі фундаменты дамоў і брукавалі вуліцы горада. На сёння захавалася каля тысячы гэтых сведчанняў сакральнай культуры габрэйства, якія мяркуецца ўсталяваць у лапідарыі каля стадыёна «Лакаматыў».

Яміны з ахвярамі гета знаходзілі і раней

Спадарыня Ірына (справа) з сястрой Людмілай у двары дома свайго дзяцінства ў 1956 годзе (здымак з архіву даследчыцы). 

У сярэдзіне 1970-х, калі на Куйбышава будавалі панэльны дзевяціпавярховік, насупраць першай яміны знайшлі другую, а зараз — наступную. Прычым усе пахаванні знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад будынкаў сінагог. Першая яміна — ля існуючага будынка былой сінагогі Асіра, а другая — каля неіснуючага будынка іўдзейскай святыні Джоэль Вінаград.

Да вайны ў гэтым будынку па вуліцы Куйбышава размяшчалася сінагога Асіра — адна з 76 іўдзейскіх святыняў горада.

Здымак чарцяжа, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Горадні.

Выявы берасцейцаў-ахвяраў Халакосту з фондаў Дзяржаўнага архіва Берасцейскай вобласці. На здымках Ёлка Гальперына, Еля Ландсберг і Шымон Лукін.

У якасці пасляслоўя

Сёння ў Берасці амаль не адчуваецца 631-гадовае супольнае жыццё габрэяў з беларусамі, украінцамі і палякамі. Пра гэта няма аніякай згадкі нават на мануменце 1000-годдзю горада, якое будзе адзначацца сёлета. У горадзе пакуль адсутнічаюць тапонімы ў гонар выбітных землякоў-габрэяў, хоць нейкая агульная візуальная інфармацыя пра гісторыю і трагедыю мясцовага габрэйства, яго ўнёсак у гарадское жыццё. 

На мануменце ў гонар 1000-годдзя Берасця нічога не нагадвае пра 631-гадовае мінулае мясцовага габрэйства…

Разам з тым, горад і вобласць далі свету шмат выбітных прадстаўнікоў габрэйства. Сярод іх — адзін з заснавальнікаў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Менахэм Бегін, першы прэзідэнт гэтай краіны Хаім Вейцман і кіраўнік ізраільскага ўрада Іцхак Шамір.

У раёне расстрэльных ямаў узведзены мемарыяльны камень
У раёне расстрэльных ямаў узведзены мемарыяльны камень.

У раёне расстрэльных ямаў узведзены мемарыяльны камень

Бюст Менахэма Бэгіна 

Аднак гэтага відавочна недастаткова. На маё меркаванне, у пытанні ўшанавання памяці мясцовага габрэйства гораду бракуе сістэмнага падыходу, а менавіта падрыхтоўкі і зацвярджэння праекту праграмы вяртання габрэйскай спадчыны.

Амаль 70% забудовы гістарычнага цэнтру места да вайны належала берасцейскай габрэйскай супольнасці

Горад заслугоўвае адпаведнага музея габрэйскай культуры ў адноўленым будынку былой гарадской сінагогі, якая вылучаецца выбітнай архітэктурай. У якасці такога будынка можа быць абраная былая сінагога Асіра на вуліцы Куйбышава. 

Так выглядала сінагога падчас яе рэканструкцыі ў кінатэатр «Беларусь» (1973-74 гады). Здымак Арнольда Міхальчука.
Так выглядала адна з гарадскіх сінагог падчас яе рэканструкцыі ў кінатэатр «Беларусь» (1973—1974 гады). Здымак Арнольда Міхальчука.

Паколькі горад мае статус свабоднай эканамічнай зоны, у ім можна было б заснаваць штогадовы міжнародны фэст культуры габрэйскай дыяспары. Для гістарычнага цэнтра Берасця трэба распрацаваць стэнды з неабходнай даведачнай інфармацыяй, планам гэтай тэрыторыі і пазначэннем найбольш цікавых аб’ектаў яе мінуўшчыны, у тым ліку габрэйскай — існай і страчанай. На месцы ямы гарадскія ўлады мяркуюць зрабіць зялёны газон. Праект ушанавання памяці ахвяраў нацызму на трэцяй яме бачыцца сціплым, лаканічным і кранальным. Уявіў, як па газоне бяжыць маленькая хударлявая прыгожая дзяўчынка са спелым бутонам дзьмухаўца. Дзіця трымае ў руцэ краску з празрыстым чубком і радасна глядзіць угару, бо чакае цуду палёту апушанай семязавязі ад лёгкага павеву ветрыку… Гэтыя і іншыя захады будуць спрыяць выхаванню культуры гістарычнай памяці, адсутнасць якой — цяжкая духоўная хвароба. Бо менавіта памяць трымае нас у бясконцым ланцугу пакаленняў. Без усведамлення гэтай памяці пра мінуўшчыну ў чалавека, нацыі і дзяржавы проста няма не толькі аніякай будучыні, але нават і спадзявання на яе.

Пра былую іудзейскую святыню, дзе зараз кінатэатр «Беларусь», нагадвае адкрыты для агляду фрагмент фундаменту з валуноў, які Ірына Лаўроўская назвала мясцовай Сцяной плачу
Пра былую іўдзейскую святыню, дзе цяпер кінатэатр «Беларусь», нагадвае адкрыты для агляду фрагмент фундаменту з валуноў, які Ірына Лаўроўская назвала мясцовай Сцяной плачу. 

Менавіта з выхаваннем культуры памяці звязваю надзею на цывілізаваны дыялог грамадскасці з чынавенствам, які дазволіць вырашаць такія няпростыя пытанні, што паўсталі вакол яміны з парэшткамі ахвяраў Халакосту.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле9

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Усе навіны →
Усе навіны

Усю суму Святлане Курс на лячэнне сабралі за ноч7

Шлёпанцы на абцасе — галоўны трэнд абутку вясны і лета 20256

Трамп заявіў, што адменіць санкцыі супраць Сірыі

У Мінгарвыканкаме абмеркавалі, як можна разгрузіць МКАД1

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі14

Мартынава: Мельнікаву пачынаюць мазаць тварам аб асфальт. Мая версія, што яе ўжо няма ў жывых46

Навукоўцы распрацавалі вакцыну ад алергіі на катоў1

У спісе чакання на атрыманне нямецкай візы стаяць больш за 50 тысяч беларусаў4

«А пасля пачынаецца імпатэнцыя». Ніхто не кажа мужчынам, якія рызыкі нясе тэстастэрон4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле9

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць