18.03.2019 / 14:53

Улады Гродна дазволілі святкаванне #БНР101. Будуць мітынг, канцэрт і дзіцячыя пляцоўкі 6

Дзень Волі 2018 года ў Мінску. Фота belsat.eu.

Святкаванне 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудзецца ў суботу, 23 сакавіка, у Каложскім парку Гродна, паведамляе Радыё Свабода.

Праграма разлічаная з 13:00 да 17:00. Цяпер арганізатары дапрацоўваюць спіс выступоўцаў. Днямі стане вядомая дакладная праграма сьвяткаваньня.

«У нас вялікі фармат святкавання: фудзоны, фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, канцэрт, выступы. Усё ў поўным аб’ёме. Дазволеная сімволіка, датычная мерапрыемства, і любая зарэгістраваная», — адзначыў адзін з арганізатараў мерапрыемства Вадзім Саранчукоў.

Пачынаецца збор сродкаў на мітынг і канцэрт у Гродне. Як можна ахвяраваць грошы, стане вядома 19 сакавіка.

Улады далі адказ на чарговую заяўку пяці гродзенскіх актывістаў у апошні магчымы паводле заканадаўства дзень, 18 сакавіка. Каложскі парк нешматлюдны і аддалены ад цэнтра. Першую заяўку, каб адзначыць Дзень Волі ў парку Жылібера ў цэнтры горада, Гродзенскі гарвыканкам не задаволіў.

Сёлета гарадзенцам трэці раз запар далі дазвол на святкаванне ўгодкаў абвяшчэння БНР.

18
Бел / Адказаць
18.03.2019 / 15:09
Каложскі парк Гродна - гэта нашмат большае дно, чым плошча Бангалор у Мінску, там нават машыны побач не праязджаюць...
11
mikola ramanau / Адказаць
18.03.2019 / 15:34
Malaicy ! Razumeiuc sto *usenarodny* douga ni pracjagne ! Zyve Belarus !
17
mikola ramanau / Адказаць
18.03.2019 / 15:54
Malaicy Ulady !
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру