18.03.2019 / 15:27

Вызначаны мінімальны парог балаў на ЦТ 1

У Беларусі вызначаны мінімальны парог балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні 2019 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 1 сакавіка, яна апублікаваная на pravo.by

Па беларускай і рускай мовах нездавальняючымі будуць прызнаныя адзнакі ад 0 да 9 балаў, а для спецыяльнасцяў філалагічнага профіля — ад 0 да 24 балаў. Па першым прадмеце профільнага выпрабавання — матэматыцы, фізіцы, біялогіі, хіміі — такімі адзнакамі будуць ад 0 да 19 балаў, па другім прадмеце — ад 0 да 9. Па першым прадмеце профільнага выпрабавання — гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, замежных мовах, геаграфіі — нездавальняючымі будуць адзнакі ад 0 да 24 балаў, па другім прадмеце — ад 0 да 14.

Пры наборы ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падначаленні МНС, Дзяржпамежкамітэта, Мінабароны, на ваенныя факультэты і на шэраг спецыяльнасцяў, якія маюць дачыненне да сельскай гаспадаркі («меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынерыя» да іншыя) нездавальняючымі вызначаны балы ад 0 да 6.

Пры гэтым адзначаецца, што летась мінімальны парог балаў на цэнтралізаваным тэставанні быў такім жа.

0
Ёпрст / Адказаць
18.03.2019 / 22:39
Нешта я не разумею. Набраў 6 балаў і ты ужо у МНС, памежнік , вайсковец, сельгаснік?
Занадта добры Лукашэнка, таму што на медычныя і інженерныя спеціяльнасці зрабіў 19 балаў. Гуманіст. Вось калі уявіць аперацыю на вашым страўніке былога студэнта з прахадным балам 6 і такімі ж баламі за час вучобы? Слабо? Галівуд са сваімі фільмамі жахаў нервова паліць у кутку :-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру