18.03.2019 / 15:59

Мастацкі музей будзе працаваць на гадзіну даўжэй

Фота са старонкі музея ў фэйсбуку

Мастацкі музей у Мінску (вул. Леніна, 20) змяніў час працы. З 16 сакавіка ён працуе з 12.00 да 20.00, каса працуе з 12.00 да 19.30. Раней музей працаваў да 19.00.

«Цяпер можна не адпрошвацца з працы, каб паспець да нас на выставу», — адзначаецца на старонцы музея ў фэйсбуку.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру