Мінская друкарня «Плутас‑Маркет» ад 3 студзеня скасавала дамову на друкаванне незалежнага штотыднёвіка «Борисовские новости».Наступны нумар газеты мусіў выйсці 6 студзеня.
А напярэдадні Новага году рэдакцыя атрымала яшчэ адзін падарунак —Барысаўскі райвыканкам скасаваў ліцэнзію на раздробны гандаль перыядычнымі выданнямі ў выдаўца «Борисовских новостей».
Гэта была адна з нямногіх магчымасцей легальна прадаваць газету, якая ад зімы 2005 году была выкінутая з падпісных каталогаў і кіёскаў «Саюздрукаў».
Пакуль невядома дзе і калі выйдзе наступны нумар «Новостей».