18.03.2019 / 18:03

АНТ прызнала захоп беларускіх земляў Расіяй, а таксама лірычна згадала БНР — ВІДЭА 6

У міні-фільме АНТ «Канстытуцыя Беларусі: кім, калі і пры якіх абставінах стваралася» дзяржаўныя журналісты дазволілі сабе фармулёўкі, якія яшчэ пару год таму не мелі б шанцаў трапіць у эфір.

У прыватнасці, у жывым эфіры, на этапе расказу пра Статут ВКЛ, прагучала: «[…] ужо потым Статут пераклалі на літоўскую, рускую, польскую. Нават калі беларускія землі былі захопленыя Расійскай імперыяй, Статут працягваў дзейнічаць яшчэ паўстагоддзя, пакуль не быў адменены», — расказаў вядучы Дзмітрый Семчанка. 

Раней для абазначэння падзей часоў заняпаду Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага найчасцей выкарыстоўваўся тэрмін «падзялілі», які, у сваю чаргу, прыйшоў на замену прапагандысцкаму імперскаму тэрміну «ўз'ядналіся».

На гэтым вядучы не спыніўся і лірычна згадаў БНР. 

«[] a ў 1918-м беларусы зноў абвесцілі свой галоўны дакумент — часовую Канстытуцыю Беларускай Народнай Рэспублікі, але яна не пратрымалася і году — прыйшлі бальшавікі… [трагічным голасам] з новым статутам. 

АЯ

5
Бел / Адказаць
18.03.2019 / 18:11
Чаго радавацца ўзгадцы БНР па тэлебачанню, калі ў Менску ўпершыню за шмат год у 2019 не адбудзецца святкавання абвяшчэння БНР - Дня Волі?

Не традыцыйнага шэсця, ні канцэрту...
3
Літовец / Адказаць
18.03.2019 / 18:11
Нешта будзе ў нас.
4
Вясковы Лірнік / Адказаць
18.03.2019 / 18:20
Займаюцца размовамі мала, трэба нешта рабіць рукамі, каб паменьшыць залежнасьць краіны. Проста словы - важаць мала.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру