18.03.2019 / 16:47

Як адсвяткаваць Дзень Волі? Аргкамітэт прапануе з усіх гарадоў сабрацца на канцэрт у Гродне і зладзіць феерверкі па ўсёй Беларусі  20

Аргкамітэт святкавання Дня Волі — 2019 апублікаваў свае прапановы на 25 Сакавіка. 

Арганізатары святкавання канстатуюць, што была атрыманая канчатковая адмова па ўсіх годных пляцоўках для святкавання Дня Волі — 2019 у Мінску. Таму яны вырашылі адмовіцца ад пляцоўкі на Бангалор (і іншых падобнага кшталту) прычынах таго, што яны не адпавядаюць маштабу і характару імпрэзы.

Альтэрнатыўныя варыянты

1. Святочны канцэрт у Горадні

Другая сталіца БНР у гэтым годзе стане адным з галоўных цэнтраў святкавання. 23 сакавіка ў Каложскім парку, з 13:00 па 17:00 адбудзецца дазволены святочны мітынг і канцэрт.

2. Сцягі і гербы БНР

Прапануюцца паказаць свой удзел у свяце, а таксама любоў і павагу да беларускай нацыянальнай сімволікі.

Яе можна

  • вывесіць на сваім балконе
  • завесіць акно ў сваёй кватэры
  • змясціць у сваім аўта
  • усталяваць у двары прыватнага дому.

3. Вялікі супольны салют

Увечары 25 сакавіка, роўна а 21:00 можна далучыцца да святочнага феерверку.

Для гэтага дастаткова:

  • набыць феерверк у любой легальнай краме піратэхнікі
  • запусціць яго, згодна з інструкцыяй па бяспецы на пакунку.

4. Кветкі да дома на Валадарскага, 9

У любы час 25 сакавіка прынесці кветкі да дома на Валадарскага 9 у Мінску, дзе была падпісаная 3-ая ўстаўная грамата БНР.

5. Наведаць мітынг 24 сакавіка

Некалькі палітычных партыяў на чале з сацыял-дэмакратычнай БСДП падалі заяўку на мітынг напярэдадні свята — 24-ага сакавіка.

9
Ёпрст / Адказаць
18.03.2019 / 16:56
Пракуратар Беларусі Бабіч забараніў. Рыгорыча зараз хоць выпускае пагуляць па беларускаму буфету?
7
Bratka / Адказаць
18.03.2019 / 17:23
Зусім спляжылі Дзень волі
12
ooo / Адказаць
18.03.2019 / 17:40
Первый раз побываю в Гродно.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру