18.03.2019 / 17:07

Віцяблянка з помсты размясціла порна на сайце былога працадаўцы. Цяпер яе будуць судзіць 1

Пракуратура Віцебскай вобласці вывучыла і накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 26-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, яе мадыфікацыі і кам'ютарным сабатажы.

Абвінавачаная 2 лістапада 2017 года праз свой мабільны тэлефон пад выглядам законнага карыстальніка і ад імя работніка прадпрыемства зайшла на старонку «Укантакце» інтэрнэт-крамы, дзе яна раней працавала.

Пасля гэтага былая работніца размясціла на старонцы порна. Таксама яна змяніла налады прыватнасці.

Яна ж выдаліла са старонкі не менш за 20 фотаальбомаў, якія ўтрымоўвалі больш за 3000 фотаў прапанаванай прадукцыі з яе характарыстыкамі, больш за 200 карыстальнікаў з раздзела «Сябры», тэксты электроннай перапіскі з кліентамі.

0
mikola ramanau / Адказаць
18.03.2019 / 17:40
Jany zvar*jaceli z getym *porna*.............! Ranei takoga ne byla ! Kudy Kraina katica?! Vakol adno *porna* !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру