18.03.2019 / 17:17

На Гарадзеншчыне трое чалавек памерлі пасля ўжывання шклоачышчальніка і тасолу 3

У Лідзе следчыя праводзяць праверку па факце смерці 31-гадовага і 37-гадовага жыхароў горада. Іх целы без прыкмет гвалтоўнай смерці выявілі 15 сакавіка ў кватэры. Там жа знайшлі пластыкавыя каністры са шклоачышчальнікам. Пры гэтым у адной з каністраў частка вадкасці адсутнічае.

Папярэдняя версія здарэння — атручэнне.

Падобнае здарэнне адбылося і ў іншым раёне Гродзенскай вобласці. У Іўі следчыя праводзяць праверку па факце атручэння 52-гадовага і 60-гадовага жыхароў раёна. Адзін з мужчын памёр, а другому працягваюць аказваць дапамогу. 15 і 16 сакавіка пасля працоўнага дня абодва мужчыны ўжывалі тасол. Палімерная ёмістасць з рэшткамі тасолу канфіскавана.

0
mikola ramanau / Адказаць
18.03.2019 / 17:46
Garelku treba uzyvac......Mozna i *palionuiu* Tut -jak pashancue.......
0
Йа / Адказаць
18.03.2019 / 18:22
Дикие люди... Я понимаю, что чарлик из сельпо тоже отрава, но хоть не сразу зажмуришься!...
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
18.03.2019 / 20:46
А мне iх не шкода. Дэкласаваныя элементы, як казалi бальшавiкi :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру