18.03.2019 / 18:46

Прэзідэнт Літвы раскрытыкавала прэм'ера за яго прапановы наконт БелАЭС 5

Прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайце папрасілі ацаніць дзеянні прэм'ера Сквярняліса наконт Астравецкай атамнай электрастанцыі. Нагадаем, Сквярняліс прапанаваў Беларусі пераабсталяваць БелАЭС у газавую электрастанцыю. Паводле Грыбаўскайце, канстытуцыя прадугледжвае, што міжнародныя рашэнні прымае прэзідэнт, і дзеянні прэм'ера яна назвала антыканстытуцыйнымі, піша Delfi.

«Наконт узгаднення магу толькі адно сказаць. Канстытуцыя прадугледжвае, што рашэнні прымае толькі прэзідэнт. Знешняя палітыка ажыццяўляецца разам з урадам. Паколькі гэтая тэма не абмяркоўвалася, а гэта — стратэгічная мэта знешняй палітыкі, мяркую, што гэта — антыканстытуцыйнае дзеянне», — заявіла Грыбаўскайце.

2
Неабыякавы / Адказаць
18.03.2019 / 19:23
  На пенсию
1
Жвір / Адказаць
18.03.2019 / 19:48
Ну, ня толькі за гэта яна на прэм'ера наляцела. Яшчэ яна раскрытыкавала выказваньне прэм'ера, што ліетувісы, маўляў, не браты латышам, але канкурэнты... На мой погляд, ён меў рацыю. Я таксама гэта бачу...Ды й гісторыя (ня толькі найноўшая) гэта цьвердзіць. 

Тэрмін прэзыдэнцтва Далі коціцца да свайго завяршэньня, яна ня можа балатавацца на новы тэрмін, але гэткую раз'ятранасьць прэм'ерам можна патлумачыць жаданьнем Далі скампраметаваць непажаданых, на яе разуменьне, асобаў, і палітычныя сілы якія яны прадстаўляюць, да пачатку выбарчай кампаніі...
3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
18.03.2019 / 20:48
Даля западозрыла замах на уладу прэзiдэнта! :)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру