18.03.2019 / 19:37

Украіна здолела дыверсіфікаваць пастаўкі ядзернага паліва для АЭС 5

46% атамнай генерацыі ва Украіне забяспечваецца палівам амерыканскай кампаніі Westinghouse. Прытым што раней Украіна на 100% залежала ад паставак расійскага ядзернага паліва, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Трэці блок Паўднёва-Украінскай АЭС у 2018 годзе стаў першым энергаблокам Украіны, які запрацаваў выключна на паліве Westinghouse. Цяпер такіх блокаў ужо 6 з 13. Гэта 46%, амаль палова атамнай генерацыі. І працэс дыверсіфікацыі працягваецца», — падкрэсліў Парашэнка.

Паводле яго слоў, наступным стратэгічным крокам у пытанні паставак паліва мае стаць забеспячэнне ўкраінскіх АЭС ядзерным палівам уласнай вытворчасці. Гаворка ідзе аб стварэнні ўласнага завода па вытворчасці ядзернага паліва ў складзе Энергаатама.

16
Брыдкая пачвара / Адказаць
18.03.2019 / 20:19
Толькі чамусьці аб розніцу не распавёў. Затое не расейскае.
0
Звыклы беларус / Адказаць
18.03.2019 / 20:39
Выдатная навина - я яе дауно чакау ! кали Украина наладзиць выпуск уласнага ядзернага палива - то и Бел АЭС на нешта спатрэбицца - кали Расея яе не "закансервуе" не запусьциушы ... Па просьбе братняй Литвы !
0
Алесь / Адказаць
18.03.2019 / 21:47
Расея згубiла Украiну назаусёды.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру