18.03.2019 / 19:44

Пуцін пра анексію Крыма: Расія паказала, як умее сябе любіць 25

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што сітуацыя з анексіяй Крыма стала сведчаннем «здольнасці Расіі абараніць і любіць сябе».

Пра гэта ён сказаў у ходзе сустрэчы з «грамадскасцю» на тэрыторыі анексаванага Крыма, паведамляе журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.

«Крымская вясна — гэта новая вяха, таму што яна паказала і нам самім, і ўсяму свету, што Расія ўмее сябе саму любімую любіць і абараняць свае інтарэсы. І мы адштурхоўваемся пры гэтым ад інтарэсаў нашых людзей. Гэта самае прынцыповае», — сказаў Пуцін.

Пуцін паабяцаў забяспечыць Крым у дастатковай ступені вадой таксама, як паўвостраў «сёння забяспечаны электрычнасцю», а таксама распарадзіўся прадумаць меры падтрымкі турыстычнай галіны Крыма.

1
Усяслаў / Адказаць
18.03.2019 / 19:47
Хто б сумняваўся
2
Ale / Адказаць
18.03.2019 / 20:02
это из рубрики "вид кошки сзади". скорее всего, он сам не понял, что сказал.
4
Ales' / Адказаць
18.03.2019 / 20:04
Колькі тысяч рускіх закапалі ва Украіне, у Сірыі? Смерць - гэта любоў пуціна і сталіна.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру