18.03.2019 / 20:34

Гамяльчанка ператварыла сваю кватэру ў прытулак для клапоў і тараканаў, а ў ЖЭУ і санэпідэмстанцыі зрабіць нічога не могуць 3

Жыхары гомельскага шматпавярховіка на Астроўскага, 90, які знаходзіцца недалёка ад кінатэатра «Кастрычнік», сутыкнуліся з сур'ёзнай праблемай: жанчына, якая жыве на 9-м паверсе, арганізавала ў кватэры прытулак для ўсякай жыўнасці.

— Яна ператварыла сваю кватэру ў «прытулак» для клапоў, прусакоў, мух і іншай «жыўнасці». У гэтай кватэры цяпер поўная антысанітарыя! — паведаміў сусед.

Справа ў тым, што на пляцоўцы знаходзіцца 11 кватэр, жыхары якіх вымушаныя жыць у смуродзе. Сітуацыя пагаршаецца тым, што з прыходам вясны смурод узмацніўся. На пляцоўцы ёсць агульны балкон, аднак праветрыванне не дапамагае. Становіцца яшчэ горш. «Пах, наадварот, толькі разносіцца праз скразняк», — скардзяцца суседзі.

Гамельчукі не сядзяць склаўшы рукі і спрабуюць вырашыць праблему. Яны звярталіся ў Савецкае ЖЭУ, дзе ўжо склалі на гэтую кватэру два пратаколы, аднак ніякіх крокаў не зрабілі.

Наступны крок — гомельская санэпідэмстанцыя.

— Там увогуле адказалі «прасцей»: «У нас няма доступу ў кватэру!» Пры гэтым зноў жа спаслаўшыся ўсё на той жа «ЖЭУ», — дзеліцца няўдалымі спробамі гамяльчук. — Перакладаюць адказнасць з аднаго на другога. Сітуацыя сапраўды крытычная.

1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
18.03.2019 / 20:45
Беларуская рэальнасць у вырашэннi праблем. Зрабiць не не могуць, а не хочуць! Доступ у кватэру павiнны забяспечыць МУС i МНС. Запрасiць трэба дэпутата ад гэтай выбарчай акругi, каб лiквiдаваў юрыдычным вакуум вырашэння праблемы, калi такi iснуе. Трэба проста варушыцца.
0
Агрэст / Адказаць
18.03.2019 / 21:56
Дакладна так, як з сабакамі, нібы і закон есць, але яго выкананьня ніхто не пільнуе
0
Ladzimir / Адказаць
19.03.2019 / 07:29
Дзе не трэба- там павылымваюць дзверы, павыносяць маемасць, якую потым гадамі не знайсці. І не трэба ні законы, ні рашэнні. А тут раптам працует закон. 
Трызненне  нейкае!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру