Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 102 ад 15 сакавіка зацвердзіў новыя стаўкі акцызаў на нафтапрадукты да канца 2019 года.

Першапачаткова на гэты год меркавалася знізіць стаўкі акцызаў на бензін і дызельнае паліва на 25% у параўнанні з узроўнем акцызаў, якія дзейнічалі з 1 ліпеня па 31 снежня 2018 года. У Мінфіне дадзенае дзеянне тлумачылі частковай кампенсацыяй НПЗ росту цэнаў на нафту ва ўмовах рэалізацыі «падатковага манеўру» у Расіі (памяншэнне даходаў бюджэту з-за гэтага складала 170,7 млн ​​рублёў).

Цяпер стаўку акцызу на бензін, які не адпавядае класу 5, зробяць у памеры 475,08 рубля за 1 тону (раней — 435,08, у 2018 годзе — 580,11 рубля), на бензін класа 5 — 292,59 рубля за 1 тону (252,59 і 336,79 рубля адпаведна), на дызельнае паліва, якое не адпавядае класу 5, — 227,05 за 1 тону (187,05 і 249,4 рубля), на дызпаліва класа 5 — 178,33 за 1 тону (138,33 і 184,44 рубля).

Пры гэтым стаўка акцыза на звадкаваны вуглевадародны газ павялічана ў 2 разы, да 108,42 рублёў за 1000 куб. метраў

Раней у Мінфіне не выключалі магчымасці адмовы ад збірання акцызаў на бензін і дызель «для захавання прымальнага для эканомікі і насельніцтва ўзроўню рознічных цэн на паліва».

З 17 сакавіка ў Беларусі аўтамабільнае паліва зноў падаражэла на адну капейку. У «Белнафтахіме» адзначылі, што з пачатку 2019 года кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ у даляравым эквіваленце вырас на 8,8%. Рознічныя цэны на маторнае паліва за гэты перыяд павялічаны ў сярэднім на 2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?