Wikimedia Commons
Былы прэзідэнт Перу 73-гадовы Алехандра Таледа быў затрыманы паліцэйскімі ў штаце Каліфорнія за п'янства ў рэстаране ў акрузе Сан-Матэа, але неўзабаве адпушчаны з пастарунку. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на каліфарнійскія ўлады.
Міністэрства замежных спраў Перу пацвердзіла Reuters затрыманне былога прэзідэнта, аднак сам ён у інтэрв'ю агенцтву абвергнуў гэтую інфармацыю. Па словах Таледа, гэта частка змовы, арганізаванай яго палітычнымі апанентамі.
У акруговым офісе шэрыфа заявілі агенцтву, што ім вядома аб праблемах Таледа з законам, але «наяўнасць абвінавачванняў у Перу не дае права на яго арышт у ЗША».
Таледа з 2017-га пражывае ў Каліфорніі, паколькі ў лютым таго ж года суд Перу выдаў ордэр на яго арышт. Тады ж каліфарнійскі суд прысудзіў экс-прэзідэнта да 18 месяцаў папярэдняга зняволення з-за расследавання справы аб карупцыі. Аднак той адмовіўся падпарадкавацца рашэнню суда.