kp.ua
Уладзімір Зяленскі значна умацаваў лідарства ў перадвыбарнай гонцы ва Украіне, сведчаць звесткі даследавання, праведзенага грамадскай арганізацыяй «Перадавыя прававыя ініцыятывы». За яго гатовыя прагаласаваць 34% выбаршчыкаў.
Варта адзначыць, аднак, што «Перадавыя прававыя ініцыятывы» могуць быць звязаныя з мільярдэрам Ігарам Каламойскім, які падтрымлівае Зяленскага. А таму іх лічбы не абавязкова карэктныя. Большасць апытанняў на сёння даюць Зяленскаму 24—27% галасоў, а Парашэнку і Цімашэнка — ад 15 да 18%.
Як сведчаць дадзеныя апытання, Зяленскі лідзіруе амаль ва ўсіх рэгіёнах. Найбольшую падтрымку яму гатовыя аказаць жыхары Днепрапятроўскай вобласці (46% апытаных)
«Атрыманыя звесткі паказваюць далейшы рост рэйтынгу Уладзіміра Зяленскага, які мае упэўненыя шанцы выхаду ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў», — гаворыцца ў каментары да вынікаў даследавання.
Апытанне праводзілі 16 сакавіка сярод 164 тыс. рэспандэнтаў на ўсёй тэрыторыі Украіны «акрамя АР Крым і асобных тэрыторый Луганскай і Данецкай абласцей, якія часова не кантралююцца Украінай». Даследаванне праходзіла па методыцы вялікіх лікаў шляхам інтэрв'юіравання face-to-face і тэлефоннага апытання, а таксама праз мабільныя дадаткі. Хібнасць выбаркі не перавышае 1,5%.
Выбары прэзідэнта Украіны адбудуцца 31 сакавіка. У спісе кандыдатаў 39 прозвішчаў.