112.by

112.by

Здарэнне адбылося сёння 19 сакавіка ў 7:24 на возеры Лукомскім у Чашніцкім раёне, піша 112.by.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі, што на адлегласці каля 80 м ад берага тоне мужчына.

63-гадовага мужчыну ўдалося выратаваць, яго перадалі медыкам з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне». А вось 74-гадовага мужчыну выратаваць не ўдалося, ён памёр.

Як стала вядома пазней, пенсіянеры адправіліся на возера парыбачыць і, рухаючыся па возеры, праваліліся пад лёд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0