Франк Баке-Енсэн, фота Томаса Нільсэна

Франк Баке-Енсэн, фота Томаса Нільсэна

Міністр абароны Нарвегіі Франк Баке-Енсэн заявіў, што ў краіны ёсць «электронны доказ» таго, што Расія датычная да стварэння перашкод на вучэннях НАТА Trident Juncture, якія прайшлі ў лістападзе мінулага года ў Фінляндыі. Словы міністра прыводзіць Reuters.

Бака-Енсэн сказаў, што «доказы» ўмяшання ў працу GPS папрасіў у Нарвегіі расійскі бок. Ён падкрэсліў, што нарвежскія вайскоўцы перадалі іх расіянам, пасля чаго апошнія заявілі, што ім патрабуецца час, каб іх «вывучыць».

«Калі вы суседзі Расіі, то вам варта быць вельмі цярплівымі», - сказаў на заканчэнне міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0