У Беларусі прыняты дадатковыя меры па зніжэнню падатковай нагрузкі на суб’екты гаспадарання.

У прыватнасці, з 1 студзеня зніжаны стаўкі падатку, устаноўленыя пры прымяненні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. Гэта прадугледжана ў адпаведнасці з падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам указам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2007 г. нумар 119», паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент павінен павысіць прывабнасць спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, а таксама садзейнічаць выраўноўванню падатковай нагрузкі паміж арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, стварэнню ўмоў для інвестыцыйнай і дзелавой актыўнасці.

У сувязі з гэтым з 1 студзеня 2009 года ўказам прадугледжваецца зніжэнне ставак падатку, устаноўленых пры прымяненні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання:

з 10% да 8% ад валавой выручкі ў выпадку, калі не выплачваецца ПДВ; з 8% да 6% ад валавой выручкі ў выпадку выплаты ПДВ; з 20% да 15% пры выкарыстанні ў якасці падатковай базы валавога даходу.

Зніжэнне ставак падатку дасць магчымасць зменшыць узровень падатковай нагрузкі для малога і сярэдняга бізнесу, а таксама выраўнаваць умовы падаткаабкладання пры прымяненні агульнай і спрошчанай сістэм падаткаабкладання.

У мэтах пашырэння прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання павялічаны

гранічныя памеры валавой выручкі плацельшчыкаў з колькасцю: да 15 чалавек — з Br600 млн. да Br1 млрд. за год; да 100 чалавек — з Br2 млрд. да Br3,5 млрд.

У выніку такога павелічэння права на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання дадаткова атрымаюць каля 4 тыс. арганізацый.

Змяняецца методыка вызначэння сярэдняй колькасці работнікаў арганізацый шляхам яе разліку не ў сярэднім за кожны месяц, а ў сярэднім за перыяд з пачатку года па справаздачны перыяд уключна (нарастаючым падрахункам). Гэта дасць магчымасць улічыць інтарэсы плацельшчыкаў, дзейнасць якіх мае сезонны характар. Устанаўліваюцца штоквартальныя тэрміны падачы падатковых дэкларацый (разлікаў) і выплаты падатку для плацельшчыкаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму без выплаты ПДВ.

У выніку колькасць падаваемых плацельшчыкамі ў падатковыя органы дэкларацый і пералічэнняў у бюджэт скароціцца з 24 да 8.

Акрамя таго, указам канкрэтызаваны іншыя элементы спрошчанай сістэмы падаткаабкладання — парадак вызначэння падатковай базы, валавой выручкі пры ажыццяўленні асобных відаў дзейнасці, склад выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), асаблівасці пераходу на прымяненне спрошчанай сістэмы з выплатай або без выплаты ПДВ.

У цэлым рэалізацыя палажэнняў указа будзе садзейнічаць паляпшэнню ўмоў прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, павышэнню яе прывабнасці для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0