19.03.2019 / 11:59

На Гродзеншчыне ў вясновых аздараўленчых лагерах адкрыюць беларускамоўныя атрады 2

 У Гродзенскай вобласці падчас вясновых канікул у лагерах з дзённым знаходжаннем адпачне 8000 дзяцей, — распавялі sb.by ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Лагеры будуць працаваць на працягу шасці дзён, а базай для іх стануць агульнаадукацыйныя і спартыўныя школы.

Адзначаецца, што ў кожным раёне на базе школ і гімназій з беларускай мовай навучання плануецца адкрыць па адным беларускамоўным лагеры альбо атрадзе.

Запланаваны экскурсіі ў музеі і на прадпрыемствы, паходы ў кіно, конкурсы і спартыўныя мерапрыемствы, наведванне басейнаў і аквапарку.

0
Libertarian / Адказаць
19.03.2019 / 15:23
Добрая навіна!
0
Той самы / Адказаць
19.03.2019 / 22:13
Не веру! Не тыя гэта людзі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру