19.03.2019 / 12:17

Ірына Акуловіч падсумавала «справу БелТА»: Нашы апаненты перавярнулі ўсё з ног на галаву 11

Ірына Акуловіч. Фота БелТА.

Генеральная дырэктарка Белта Ірына Акуловіч у чарговы раз выказалася наконт «справы «БелТА». Яе падсумавальныя словы апублікавала «СБ. Беларусь сёння».

***

«Як вядома, найлепшы спосаб абароны — напад. Ад самага пачатку чамусьці справу ахрысцілі «справай БелТА». Тыя, хто гэта прыдумаў, не паленаваліся нават стварыць у Вікіпедыі аднайменную старонку. Напэўна, дзякуючы таму, што першапачаткова нашы апаненты перавярнулі ўсё з ног на галаву і адбылася тая маніпуляцыя грамадскай свядомасцю, якую мы назіраем у інтэрнэце».

***

«Вядома, вельмі шмат было непрыемнага, калі ўсё гэта адбывалася. Былі і абразы асобы, і дэталёвы разбор нашых унутраных дакументаў, якія да крымінальнай справы не маюць ніякага дачынення. Тая ж дамова аб прадастаўленні інфармацыі тычыцца выключна нас і нашых партнёраў, а ніяк не трэціх асоб».

***

«У мяне калегі пыталіся: маўляў, чаму мы нічога не гаворым, не каментуем тое, што адбываецца ў судзе? Ну, па-першае, справа гэта цалкам звычайная і надаваць ёй столькі ўвагі было б дзіўна. Па-другое, суду трэба даць магчымасць працаваць спакойна».

***

«У нейкі момант «справа БелТА» раптам стала «справай Золатавай». Чаму? Думаю, адказ відавочны».

***

«Час мяняецца, мы зрабілі пэўныя крокі і падобнае карыстанне чужымі паролямі ўжо немагчыма. На спробы будзем рэагаваць аператыўна».

1
Радасць / Адказаць
19.03.2019 / 12:41
Не очень умная руководительница...
1
Pauliuk / Адказаць
19.03.2019 / 13:08
Белта самі стварылі ўмовы для неправамернага карыстання іх па ролямі, ведалі пра гэта, але чакалі, каб максімальна дэскрыдытаваць незалежныя СМІ на чале з ТУТ. баем. Але для незалежных СМІ таксама навука, каб надалей думаць, перш чым займацца полулегальшчынай і пошукамі халяўнай альтэрнатывы...
0
Ёпрст / Адказаць
19.03.2019 / 13:36
"Час мяняецца, мы зрабілі пэўныя крокі і падобнае карыстанне чужымі паролямі ўжо немагчыма." 
Дык чаму трэба было звяртацца у суд, калі уся справа была у бардаке і халатнасці у самой БелТА? Яна распісалась у сваёй неадукаванасці і неадэкватнасці як кіраўнік у часы інтэрнета
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру