Ігар Высоцкі, фота baj.by

Ігар Высоцкі, фота baj.by

Ігар Высоцкі пакінуў пасаду галоўнага рэдактара «БелГазеты» і сышоў з выдання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў экс-дырэктар выдання, праваабаронца Андрэй Бандарэнка.

19 сакавіка ў кіёсках з'явіўся свежы выпуск «БелГазеты» з новымі рубрыкамі аўтарства незнаёмых журналістаў. У выходных дадзеных выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара пазначаны Кірыл Жываловіч.

«Ігару Валер'евічу Высоцкаму была прызначаная зарплата ў 300 рублёў, пасля чаго ён адназначна адмовіўся працаваць галоўным рэдактарам «БелГазеты», — расказаў Андрэй Бандарэнка.

«Палітыка, якая праводзіцца Жываловічам, згубна адбіваецца на газеце, — перакананы экс-дырэктар «БелГазеты». — Наколькі мне вядома, ужо звольніўся адзін з галоўных судовых журналістаў Віктар Фёдаравіч. Супрацоўніцтва з выданнем спыніў Дзмітрый Растаеў і іншыя аўтары.

Перасталі працаваць карэктар і выпускаючы рэдактар. Фактычна, старога складу больш няма. Наколькі мне вядома, 70 працэнтаў матэрыялаў пісаў сам Жываловіч, бо пісаць не было каму. Хто займаўся рэдактурай і выпускам газеты, мне таксама невядома. Сітуацыя вельмі цяжкая. Паўплываць на гэта мы не можам. Тое, што мы маглі зрабіць, каб выратаваць газету, мы зрабілі. Як ёсць, так ёсць, што будзе, тое будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?