19.03.2019 / 13:49

Беларусы не хочуць есці свой сыр з цвіллю. У цэху ў Лёзне рэнтабельнасць сышла ў мінус 11

Вытворчасць сыру з белай цвіллю, на якую патрацілі 4 млн еўра, у Лёзна не разгарнулася, а ранейшая вытворчасць сыру «Сулугуні» сур'ёзна скарацілася, у выніку ў прадпрыемства звалілася рэнтабельнасць.

У Лёзненскім вытворчым цэху ААТ «Малако» 12 сакавіка прайшоў сход калектыву з удзелам генеральнага дырэктара галоўнага прадпрыемства Міхаіла Пінчука. Нагодай для яго паслужыла тое, што за 2018 год і за студзень-люты 2019 цэх сышоў у вялікі мінус рэнтабельнасці, перадае газета «Сцяг перамогі».

Яшчэ ў 2017 годзе рэнтабельнасць цэха складала амаль 9 працэнтаў. За год ён выпусціў больш за 400 000 кілаграм сыру, а палову вырабленага ў Лёзна «Сулугуні» прадавалі ў Расіі.

У 2018 годзе было вырашана наладзіць у Лёзне вытворчасць сыроў, якія выспяваць пры ўдзелу белай цвілі — тыпу камамбер. А выпуск «Сулугуні» перанеслі ў Шуміліна, туды ж адвезлі і тэхналагічную лінію для яго выпуску. На закупку тэхналагічнай лініі для выпуску сыру з цвіллю ААТ «Малако» выдаткавала 4 млн еўра.

— Нам ж ніхто не даў дакладнага рэцэпту, таму шукалі інфармацыю ў інтэрнэце, эксперыментавалі, спрабавалі тое, што атрымалася, і не заўсёды радаваліся выніку. Аналізавалі, што не так, і зноў пачыналі з пачатку, — распавядае пра цяжкасці па выпуску лёзненскага камамберу дырэктар філіяла Сяргей Красоўскі.

Зрэшты, калі сыр удалося зрабіць, паўстала праблема з тым, каму яго прадаваць: ліёзненцы есці сыр з плесняй адмовіліся наадрэз.

— Каб прывучыць ліёзнінцаў есці сыр з цвіллю, патрэбныя не месяцы, якія ён у нас рабіўся, а, напэўна, гады. Тое ж самае, без сумневу, можна сказаць і пра большасць беларусаў. Каб выйсці на расійскі рынак, больш лаяльны да падобнага прадукту, таксама патрабуецца час, — скардзіцца спадар Красоўскі.

Па выніках сходу вырашылі ўсё ж развіваць вытворчасць абодвух прадуктаў, але асноўным зноў стане «Сулугуні», «Камамбер» жа выступіць як тавар другога плана і будзе праводзіцца ў асобным памяшканні, якое яшчэ трэба абсталяваць.

Прадпрыемству пастаўлена задача зноў наладзіць рынкі збыту сулугуні і вярнуць ранейшыя аб'ёмы. Частку работнікаў цэха адправілі ў чарговыя адпачынкі.

0
Казік / Адказаць
19.03.2019 / 14:09
Памятаю, стаў падганяць бры і камамбер бацькам, яны імгненна падселі. Бабуля каштавала з вялікім недаверам і праз сілу, але ў рэшце згадзілася, што рэч смачная. Праблема сабжа ў старым планавым падыходзе: загадалі выпусціць сотні тон сыра, а пра продаж, попыт, маркетынг ніхто не думае.
0
Жвір / Адказаць
19.03.2019 / 14:11
Блін, вязіце ў Латвію, тут з'ядуць ! Гарантую...
0
гердзень / Адказаць
19.03.2019 / 14:27
дык а дзе той сыр? колькі быў у краме то можа два разы бачыў
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру