19.03.2019 / 15:04

У лесе пад Астраўцом знайшлі машыну з целам мытніка — падрабязнасці 4

Юрыю Грыцкевічу было 40 гадоў. Ён працаваў начальнікам аддзела мытных аперацый і кантролю мытнага паста на пункце пропуску «Катлоўка» на мяжы з Літвой.

Юры знік у суботу, 9 сакавіка. Па словах сваяка, Грыцкевіч раніцай адвёў сына ў школу. Больш мужчыну ніхто не бачыў.

Мёртвага Грыцкевіча знайшлі ва ўласным аўтамабілі ў панядзелак, 11 сакавіка. Машына стаяла ў лесе каля вёскі Міхалішкі. Да выхлапной трубы быў прыкручаны шланг ад пыласоса, які вёў у салон.

Прычыны ўчынку невядомыя. Сваякі кажуць, што праблем у сям’і не было.

Цяпер ходзяць чуткі, што ўчынак мужчыны мог быць звязаны з праблемамі на працы. Нібыта праз пастаянныя праверкі і перапрацоўкі Грыцкевіч хацеў звольніцца, але яго не адпускалі, бо не хапала людзей. Але ж пацверджанняў гэтай версіі пакуль няма. Сваякі Юрыя не могуць ані пацвердзіць, ані абвергнуць гэта.

Жонка мытніка адмовілася ад каментараў. 

УШ

7
mikola ramanau / Адказаць
19.03.2019 / 16:04
U vypadak- Ja Ni  veru !........
1
Знаёмы / Адказаць
20.03.2019 / 07:37
Калі кажуць мытня ці мяжа у старонку Літвы. Першае што прыходзіць у галаву: тытунь!
4
mikola ramanau / Адказаць
20.03.2019 / 12:27
Знаёмы,/ A mne persae pryhodzic u galavu-*Jak pravezci zabaronenae*..............Moza ni znoiduc...........
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру