23.03.2019 / 16:36

«Уяўляю: парыжанін прыходзіць на сеанс, а работніца касы пытаецца: «Кіно на французскай мове, пойдзеце глядець?» 31

Пра выпадак у мінскім кінатэатры на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала Зоя Доля. 

У кінатэатры купляем білет на фільм вытворчасці ЗША «Зялёная кніга», а касірка папярэджвае на ўсякі выпадак:

— Фільм на беларускай мове.

— Усё цудоўна, менавіта дзеля гэтага мы сюды і прыйшлі, давайце два білеты! — паведамляю засяроджанай жанчыне, што запытальна пазірае на мяне праз шкло.

Разглядаю нетаропкую касірку і ўяўляю карціну, як у Францыі парыжанін прыходзіць на сеанс, а работніца касы, працяўшы яго паглядам, пытаецца: «Кіно на французкай мове, пойдзеце глядець?» А жыхар Парыжа ёй у адказ: «Давайце лепш на нямецкай, я да яе больш прызвычаіўся!» Прыкольна, аднак не рэальна.

Ну мы ж не ў Францыі. А Беларусь — краіна парадоксаў, падвоеных сэнсаў і лозунга «А можа,так і трэба?», таму ўсе фільмы ў нас агучаны на рускай, то бок мове краіны-суседкі. Але ж адзін па-беларуску, ды тут галоўнае пачаць! Вельмі добра, што «Зялёную кнігу» пераклала на родную мову нацыянальная кампанія «Беларусьфільм».

Зала была поўная гледачоў.

З падслуханай размовы маладых хлопцаў пасля сеанса: «Я начал смотреть, сразу было удивительно, что американцы говорят на белорусском языке, но через пять минут я этого уже не замечал, а наша мова придавала какую-то особую атмосферу фильму, интеллигентности что ли, и смягчала даже грубые словечки Тони Балбатуна».

Тоні, па мянушцы Балбатун, белы кіроўца аўто і ахоўнік-вышыбала, стаў сябрам афраамерыканскага піяніста, пасля таго як яны разам у пачатку шасцідзесятых праехалі з гастролямі па паўднёвых штатах Амерыкі, дзе раней было рабства. «Зялёная кніга» была мапай месцаў адпачынку, гатэляў і кафэ, дзе можна было спыніцца цемнаскураму, каб пазбегнуць прыніжэнняў з боку белых. Разам пераадолелі выпрабаванні ахоўнік-вышыбала і вытанчаны піяніст. Гэта падарожжа кардынальна іх змяніла.

48
Адыкватник) / Адказаць
23.03.2019 / 16:44
ну папярэдзила и што?? Мало ли перепутают и а потом недовольные будут! гэтаж краина парадоксау
6
Юзік Крулеўскі / Адказаць
23.03.2019 / 16:57
Сіндром халопа.
2
Спартовец / Адказаць
23.03.2019 / 17:33
Я з жонкай у Сільвер Скрын, што ля вакзалу пайшоў і пачуў тое самае пытанне. "Этот фільм на беларуском", адказаў "выдатна". А вось ведаю чалавека, які не паглядзеў і купіў на расейскамоўны паказ квіток, а сам хацеў на беларускамоўны. І яго ніхто не папярэдзіў, што фільм на расейскай будзе ісці!
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру