Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Мы сустракаем гэта цудоўнае свята з любоўю, надзеяй і ўпэўненасцю ў тым, што разам нам пад сілу пераадолець усе цяжкасці і выпрабаванні.
Гэта ўрачыстасць прыносіць вялікую радасць мільёнам праваслаўных хрысціян, вучыць жыць у адзінстве, міры і згодзе, нязменна прытрымлівацца маральных запаведзей і дзейнічаць па законах праўды і гуманізму.
Ражджаство — час душэўнага спакою, ціхіх роздумаў і добрых спраў. І таму, прыходзячы ў храм або сабраўшыся ў сямейным коле каля ўпрыгожанай ёлкі, давайце забудзем пра сваркі, папросім прабачэння ў сваіх блізкіх, сяброў і калег за вольныя і міжвольныя крыўды, адкрыем сэрцы для ўсяго чыстага, добрага і цудоўнага.
Няхай цеплыня калядных дзён сагравае вас увесь год, дорыць бадзёрасць духу і стваральную энергію для працы ў імя працвітання Айчыны.
Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту вам, дарагія сябры!
З Ражджаством Хрыстовым!