kremlin.ru

kremlin.ru

У Крамлі хацелі б, каб па выніках выбараў ва Украіне да ўлады прыйшоў прэзідэнт міру, а не вайны, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ria.ru

«Для Крамля адназначна лепш, каб <…> быў абраны ўкраінцамі той прэзідэнт, які будзе цвяроза ацэньваць рэальнасць, у якога пераважае палітычная мудрасць, які не будзе прэзідэнтам вайны, а стане прэзідэнтам міру і выбудоўвання адносін з усімі суседзямі, у тым ліку з Расійскай Федэрацыяй», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0