19.03.2019 / 14:59

Заўтра крыху пахаладае, а потым зноў пацяплее 1

Фота Юліі Міцкевіч

У сераду толькі месцамі па поўначы снег і мокры снег. Ноччу -3.. + 2°С, удзень +3.. + 9°С. У Мінску днём +4—6°С.

21 сакавіка, у чацвер, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -2.. + 4°С, днём +5.. + 12°С.

У пятніцу днём тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам цёплай паветранай масы з Заходняй Еўропы. Днём чакаецца +7.. + 14°С.

0
Жвір / Адказаць
19.03.2019 / 16:42
Што вы ходзіце вакол ды навокал ? Калі ўжо ў шорты можна будзе апрануцца ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру