Грамадства2626

Статкевіч распавёў, што думае наконт фармату адзначэння Дня Волі ў гэтым годзе

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч лічыць ганебнай сітуацыю, што склалася вакол святкавання Дня Волі — 2019.

Як распавёў палітык у інтэрв’ю belsat.eu, БНК фармальнае рашэнне наконт фармату адзначэння Дня Волі прыме ў чацвер, але сам Статкевіч не бачыць сэнсу ў далучэнні да арганізацыі канцэрту ў Горадні або ў Кіеўскім скверы ў Менску.

Ладзіць асобныя акцыі БНК пакуль таксама не плануе.

Паводле Статкевіча, год таму частка дэмакратычнай апазіцыі фактычна «здала палітычны складнік Дня Волі, які быў заўсёды»: яны адмежаваліся ад пратэстнай акцыі на плошчы Якуба Коласа і засяродзіліся выключна на арганізацыі святочнага канцэрту, на якім самі забаранілі палітычныя лозунгі.

«Меншасць аргкамітэту насуперак агульнаму рашэнню пабегла дамаўляцца з чыноўнікамі і здала палітычны складнік, які быў заўсёды, які патрэбны, і падставілі тых, хто ўсё ж пайшоў на пратэстную акцыю. Год таму я напісаў, як адбудзецца БНР-101: навучаныя горкім досведам, БНК з гэтымі людзьмі, якімі невядома хто кіруе, у аргкамітэт не пойдзе. А без нас ім няма чаго прадаваць — няма на што мяняць свае канцэрты. Таму іх звыкла пашлюць на «бангалор» — і яны туды звыкла пойдуць. На жаль, мой прагноз спраўдзіўся. Адны пайшлі ў Кіеўскі сквер з другога боку Бангалору. А іншыя паехалі на мясцовы «бангалор» у Горадні», — кажа Статкевіч.

Аргкамітэт прапануе з усіх гарадоў сабрацца на канцэрт у Гродне і зладзіць феерверкі па ўсёй Беларусі

Палітыкі анансавалі святкаванне Дня Волі ў Мінску ў нядзелю, 24 сакавіка

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан17

У парку Чалюскінцаў адпраўляюць на звалку аналаг легендарнага атракцыёна «Супер-8»1

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён16

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

Доктар Мартаў расказаў, за што сябе ненавідзеў на працы10

«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў9

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю1

Былая беларуская журналістка Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў працы на расійскую разведку, выехала ў Маскву4

Шматдзетная сям'я распавяла, што траціць на ежу 700-800 рублёў штомесяц. Людзі ў шоку, што ім хапае19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

17-гадовы матацыкліст і яго сябар загінулі ў аварыі пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць