4 студзеня ў Мінску стартаваў ужо пяты Калядны хакейны міжнародны турнір аматараў хакею.
«Спортивная панорама» (заснавальнік газеты Міністэрства спорту і турызму) нават называе гэтую падзею галоўнай навіной тыдня, ставячы вялікі фотаздымак з прэзідэнтам на першую старонку.
Артыкул завецца «На старце высокія хуткасці»
«Калядны міжнародны хакейны турнір аматараў хакею, што стаў традыцыйным, на прыз Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, як вядома, сёлета адзначае круглую дату - 5 гадоў. І як раней, на гэтым прыгожым і святочным форуме змагаюцца за перамогу каманды з самых розных краін. Прыкмета высокага статусу турніру - яго запатрабаванасць. Нам паведаміла, што былі прынятыя заяўкі далёка не ўсіх ахвотных скрыжаваць клюшкі на мінскім лёдзе», — высокапарна піша «Спортивная панорама».