19.03.2019 / 16:28

Як перамагчы боль у мускулах пасля трэніровак  1

Гэтыя парады ад прафесійнага трэнера дапамогуць палегчыць боль у цягліцах пасля заняткаў спортам, абяцае сайт tsn.ua. 

Калі я толькі пачынаў сваю трэнерскую кар'еру, кожны другі кліент прыходзіў да мяне толькі адзін раз! Чаму? Адказ адзін — крэпатура (сіндром адтэрмінаванага мускульнага болю). Але яе не трэба баяцца — з ёй трэба змагацца.

4 спосабы перамагчы боль у цягліцах пасля трэніровак

1. Схадзіце ў залу

Даводзілася лячыць пахмелле півам? Лічыце, тут той жа прынцып: каб пазбавіцца ад болю ў цягліцах пасля інтэнсіўнай трэніроўкі, прыйдзецца яшчэ раз схадзіць у залу, але на гэты раз займацца ў ашчадным рэжыме.

pixabay.com

2. Плавайце

Ціск пад вадой пазбавіць вас ад запалення мышачнай тканкі і дазволіць хутчэй вярнуцца да трэнажораў.

pixabay.com

3. Зайдзіце на масаж

Спартыўны масаж дапаможа паслабіць цягліцы і вылечыць пашкоджанні мышачнай тканкі. Ён разрэджвае кроў і спрыяе яе цыркуляцыі, дапамагаючы цягліцам аднаўляцца хутчэй.

pixabay.com

4. Адпачывайце на кантрасце

Забудзьцеся пра пакуты ў палонцы і ледзяных ваннах, бо ад перанапружання цягліц лепш за ўсё дапамагае кантрасны душ. Паспрабуйце пастаяць пад халодным душам (12°С) хвіліну, а затым давесці тэмпературу да 40°С — і пратрымаць яе яшчэ тры хвіліны. Паўтарыце чатыры разы. Усяго некалькі хвілін — і вашыя мышцы расслабяцца, малочная кіслата зменшыцца, а боль адступіць.

pixabay.com

1
КРЕМЕНЬ / Адказаць
19.03.2019 / 21:27
Далёкий от спорта человек это писал.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру