19.03.2019 / 17:03

Як замовіць шкляную душавую кабіну ў Мінску 3

У Беларусі становіцца ўсё больш папулярнай устаноўка ў душах шкляных перагародак, зробленых пад заказ.

Фота pics721, Shutterstock

Танныя кітайскія кабіны ўжо не так прывабныя: стандартныя памеры, даволі тонкае шкло, нядоўгі тэрмін службы, велізарная канструкцыя, адсутнасць выбару фурнітуры і магчымасці купіць запчасткі.

Беларуская кампанія па вытворчасці суцэльнашкляных канструкцый Stekloby.by прапануе альтэрнатыву — сучасныя канструкцыі са шкла:

  • душавыя кабіны
  • шторкі і экраны для ваннай
  • офісныя перагародкі
  • міжпакаёвыя перагародкі ў кватэру
  • агароджы лесвіц і гаўбцоў
  • шкляныя дзверы пад заказ

Можна выбраць любы памер і канфігурацыю, ручкі, колер і фурнітуру. Шкляныя канструкцыі выглядаюць лёгка, стылёва, мінімалістычна, і ў той жа час яны бяспечныя, паколькі вырабляюцца з загартаванага ўдаратрывалага шкла 8—10 мм. Да таго ж такія канструкцыі доўга служаць. А паколькі вытворца знаходзіцца ў Мінску, то праблем з сэрвісам і наяўнасцю запчастак таксама не ўзнікае.

Шкло можна выбраць празрыстае, матавае, камбінаванае (матавае + празрыстае), узорыстае, каляровае, з нанясеннем пескаструменнага малюнка, а таксама з гідрафобным пакрыццём.

Замер, кошт і тэрміны

1) Замер выконваецца канструктарам Stekloby.by на стадыі чыставога аздаблення памяшкання. Гэта значыць, што ўжо павінна быць пакладзена плітка і ўсталяваны трап або паддон.

2) Цана пры разліку заўсёды ўказваецца «пад ключ».

3) Тэрмін вырабу канструкцыі — 7 працоўных дзён. Калі гэта незвычайнае, асаблівае рашэнне — да 15 працоўных дзён.

Нашы канструктары і дызайнеры гатовыя працаваць са «складанымі выпадкамі» і цікавымі задачамі. Яны выканалі ўжо больш за 200 праектаў душавых па Беларусi. Стыль, якасць, бяспека — тры асноўныя арыенціры ў працы над вашымі праектамі.

Каманда Stekloby.by

11
ЯНКА / Адказаць
19.03.2019 / 18:25
★ ШКЛЯНЫ МАЛАТОК ★ Не, ня цямлю, навошта з падлогі ў столь шкляныя сьцены ў прысьніцу (душ)? Каб дамачадцы й асабліва дамачадкі, і ў тым ліку жанчыны, дзеці й старыя, стаялі па тэй бок «барыкады» й паказвалі пальцам? А ты, як рыцар тарчом, захінаўся б тазікам ад іхніх стрэлаў вочкамі й ўдказ паказваў (чаму чэляс?) язык ці палец у скроні. ★ І далей што нам прапануюць вельмі прасунутыя? Шкляныя сьценкі ў прыбіральню? Унітаз з катапультаю? Альбо мэханічны ліпавадубовы венік у гэну прысьніцу й ядомае мыла ў раток? ★ Па-другое, акамянелы налёт ад вады сама бачны якраз на шкле. Вялікая радасьць вам будзе скрабсьці «цуда»-сьцены пасьля сэансаў эксгібіцыяністых памывачак? ★
0
Вiка / Адказаць
20.03.2019 / 16:01
Ой, спасибі попередньому коментарю. Насмішив від душі. Насправді стаття дуже пізнавальна. По-перше я рада, що в Мінську з'являються сучасні підприємства, які виготовляють цікаві та стильні речі, по - друге багато хто навіть не знають про такі душові. Прийшли в магазин - купили звичайну китайську величезну конструкцію і все, а потім цвіль в прокладці, бите скло і т.д. У моїх батьків така душова вже років п'ять, вони задоволені. А я хоч і з України, але задоволена - що є такі цікаві ресурси як Ніва, які пишуть про сучасні модернові речі.
0
ЯНКА / Адказаць
20.03.2019 / 22:59
★ Віка, і Вам дзякуй. ;). ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру