19.03.2019 / 18:55

Спікер Вярхоўнай Рады выключыў дэпутату мікрафон за выкарыстанне рускай мовы ВІДЭА 19

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій падчас выступу пракрамлёўскага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Вілкула адключыў яму мікрафон за выкарыстанне рускай мовы.

Свой выступ дэпутат пачаў па-ўкраінску, аднак для гэтага яму даводзілася выкарыстоўваць паперку ​​са спецыяльна падрыхтаваным тэкстам.

Калі ж Вілкул скончыў яго чытаць, то адразу перайшоў на рускую мову, у сувязі з чым спікер парламента зрабіў яму заўвагу.

У сваю чаргу дэпутат яго заклік праігнараваў, пасля чаго спікер Рады выключыў яму мікрафон.

«Прашу да дзяржаўнай мовы вярнуцца… Я папярэджваю і прашу казаць на дзяржаўнай мове. Прашу выключыць мікрафон», — сказаў Парубій.

У адказ Вілкул пагадзіўся працягнуць выступ на ўкраінскай. «Калі вы лічыце, што мова, на якой вы размаўляеце, украінская, то вы вельмі памыляецеся», — дадаў ён пры гэтым.

116
Адыкватник) / Адказаць
19.03.2019 / 19:12
и раптам жыцце наладзилася))) хаха цирк
12
Казік / Адказаць
19.03.2019 / 19:16
Не можа размаўляць дзяржаўна мовай, а яшчэ ў прэзідэнты падаўся.
86
0.5 / Адказаць
19.03.2019 / 19:47
Нечестно. У нас ведь не выключают микрофон за использование белорусского.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру